Ігар Сяргеевіч Шытаў

беларускі футбаліст і трэнер

Ігар Шытаў (нар. 24 кастрычніка 1986, Полацк) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2019). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе клуба «Мінск».

Футбол
Ігар Шытаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Шытаў
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1986(1986-10-24)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002 Беларусь Дынама-БНТУ (Мінск) 8 (0)
2003 Беларусь РВАР (Мінск) 24 (2)
2004—2005 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2006—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 78 (2)
2009—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 60 (4)
2011—2013 Расія Дынама (Масква) 3 (0)
2012—2013   Расія Мардовія (Саранск) 20 (0)
2014—2016 Расія Мардовія (Саранск) 44 (0)
2016—2018 Казахстан Астана 41 (1)
2018—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 23 (2)
2008—2019 Беларусь Беларусь 66 (1)
Трэнерская кар’ера
2022—2023 Расія Краснадар дубль
2024— Беларусь Мінск трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у СДЮШАР горада Полацка. Пазней трапіў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за клубы «Дынама-БНТУ» і РВАР. У 2004—2005 гадах выступаў за дубль «Дынама», але так і не дэбютаваў у асноўнай камандзе.

З 2006 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда» — спачатку на правах арэнды, потым на трывалай аснове. Здолеў замацавацца ў аснове жодзінцаў, ужо па выніках сезона 2007 трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Разам з барысаўчанамі двойчы стаў чэмпіёнам краіны, выступаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але пазней стаў трывала выкарыстоўвацца на правым фланзе абароны.

У жніўні 2011 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама», за год у маскоўскім клубе правёў толькі 3 матча. У пачатку сезона 2012/13 на правах арэнды стаў іграком «Мардовіі». У саранскім клубе трывала выступаў у аснове, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з Прэм’ер-лігі.

Улетку 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», але так і не здолеў прабіцца ў склад клуба. У выніку ў студзені 2014 года кантракт з «Дынама» быў разарваны, і Ігар зноў стаў іграком «Мардовіі», якой дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за «Мардовію» ў Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2016 года, пакінуўшы саранскі клуб у якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з чэмпіёнам Казахстана «Астаной»[3]. У ліпені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў казахстанскі клуб[4] і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мінскага «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове. У 2019 годзе шмат прапусціў з-за траўм, а ў пачатку 2020 года згодна з рашэннем галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі быў пераведзены ў дубль[6]. Аднак, хутка Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэніра, і Шытаў вярнуўся ў асноўны склад. У 2021 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі, у ліпені зноў быў адпраўлены ў дубль. У верасні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[7], а ў кастрычніку завяршыў прафесійную кар’еру[8].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

2 лютага 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць Ісландыі на міжнародным турніры ў Мальце.

Трэнерская кар’ера правіць

З чэрвеня 2022 года працаваў трэнерам па агульнай фізічнай падрыхтоўцы ў дублі расійскага «Краснадара»[9].

У студзені 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Мінска»[10].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Igor Shitov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Igor Shitov // FBref.com
  3. Игорь Шитов подписал 2-летний контракт с "Астаной" (руск.). football.by (5 ліпеня 2016). Праверана 23 студзеня 2024.
  4. Игорь Шитов покинул "Астану" в статусе свободного агента (руск.). football.by (3 ліпеня 2018). Праверана 23 студзеня 2024.
  5. Игорь Шитов стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (16 ліпеня 2018). Праверана 23 студзеня 2024.
  6. Футбол. Защитник "Динамо" Игорь Шитов переведен в дубль по решению Сергея Гуренко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 2 верасня 2021.
  7. Игорь Шитов покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (1 верасня 2021). Праверана 23 студзеня 2024.
  8. Игорь Шитов завершил карьеру (руск.). football.by (20 кастрычніка 2021). Праверана 23 студзеня 2024.
  9. Футбол. Игорь Шитов стал тренером дубля "Краснодара" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.
  10. Игорь Шитов, Павел Чесновский и Андрей Короткевич вошли в тренерский штаб "Минска" (руск.). football.by (9 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.