Ігар Сяргеевіч Ясінскі

беларускі футбаліст

Ігар Ясінскі (нар. 4 ліпеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Ігар Ясінскі
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Ясінскі
Нарадзіўся 4 ліпеня 1990(1990-07-04)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (0)
2010   Беларусь Дняпро (Магілёў) 1 (0)
2012   Беларусь Нёман (Гродна) 25 (0)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 14 (0)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (2)
2017 Літва Каўна Жальгірыс 26 (0)
2018 Беларусь Слуцк 19 (0)
2019—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 62 (2)
2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 16 (0)
2023 Беларусь Паперпрам (Гомель) 26 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 7 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, але ў большасці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў гадавую арэнду гродзенскаму «Нёману», дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 года пакінуў сталічны клуб[3].

Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года падпісаў з «Нёманам» кантракт на 1,5 гады. У другой палове 2013 года на полі не з’яўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дубліруючы склад гродзенцаў. Першую палову 2014 года прапусціў з-за чарговай траўмы, а з чэрвеня 2014 года пачаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.

У снежні 2014 года стала вядома, што Ігар пакіне гродзенскі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча[4]. У студзені 2015 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Мікашэвічы[6].

Пасля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клубах, як «Слуцк», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сезон 2016 у выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтана». Спачатку гуляў у аснове наваполацкага клуба, але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак не здолеў выратаваць бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2017 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 года вярнуўся ў Беларусь, пасля прагляду стаўшы іграком «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[11].

У пачатку 2019 года трэніраваўся з жыткавіцкім ЮАС, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам, у сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[12]. У першай палове 2021 года заставаўся адным з асноўных ігракоў рэчычан у Вышэйшай лізе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[15]. Па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.

У студзені 2023 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2024 года[17].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д1 Дынама   1 0
2008 Д1 Дынама   1 0
2009 Д1 Дынама   3 0
2010 (1) дубль Дынама   10 0
2010 (2) Д1 Дняпро   1 0
2011 Д1 Дынама   1 0
2012 Д1 Нёман   25 0
2013 (2) дубль Нёман   6 0
2014 Д1 Нёман   14 0
2015 Д1 Граніт   13 0
2016 (1) Д1 Нафтан   3 0
2016 (2) Д1 Белшына   13 2
2017 Д1 Каўна Жальгірыс   26 0
2018 Д1 Слуцк   19 0
2019 Д2 Спадарожнік   24 1
2020 Д2 Спадарожнік   24 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік   14 1
2021 (2) Д2 Дняпро   17 0
2022 Д2 Макслайн   16 0
2023 Д2 Паперпрам   26 0

Крыніцы правіць

  1. Igor Yasinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://vk.com/photo-121879905_457250622
  3. Игорь Ясинский покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (18 красавіка 2013). Праверана 12 лютага 2024.
  4. Сулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 12 лютага 2024.
  6. Ясинский покинет «Гранит» (руск.). by.tribuna.com.
  7. "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2016). Праверана 12 лютага 2024.
  8. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019.
  9. Каунасский "Жальгирис" объявил о подписании Игоря Ясинского (руск.). football.by (7 сакавіка 2017). Праверана 12 лютага 2024.
  10. Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  11. "Слуцк" расстался с Ясинским (руск.). football.by (10 снежня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  12. Игорь Ясинский остается в "Спутнике" (руск.). football.by (22 лютага 2021). Праверана 12 лютага 2024.
  13. Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 12 лютага 2024.
  14. Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  15. Ясинский стал игроком "Макслайна", два игрока продлили контракты, в Рогачевский клуб перейдет Баланович (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  16. Игорь Ясинский стал игроком "Бумпрома" (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  17. Игорь Ясинский покинул "Бумпром" (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 12 лютага 2024.