Ігар Алегавіч Тыманюк
Ігар Тыманюк (нар. 31 сакавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Ігар Алегавіч Тыманюк | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 сакавіка 1994[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 31 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
З 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезона, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[2] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал»[3].
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба[4]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[5], дзе таксама гуляў у стартавым складзе, разам з клубам выйшаў у Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Малдовы (1:1).
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | 4 | 0 | |
2012 | дубль | Брэст | 29 | 0 | |
2013 | Д1 | Дынама-Брэст | 1 | 0 | |
2014 | Д1 | Дынама-Брэст | 3 | 0 | |
2015 | Д1 | Дынама-Брэст | 4 | 0 | |
2016 | Д1 | Дынама-Брэст | 20 | 1 | |
2017 | Д1 | Маш’ал | 16 | 1 | |
2018 | Д2 | Славія | 26 | 4 | |
2019 | Д2 | Рух | 25 | 5 |
Зноскі
- ↑ Igor Tymonyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сосновский, Тымонюк, Коновалов и Черемисин не подошли "Ислочи"
- ↑ Тымонюк перешел в узбекский "Машал"
- ↑ Тымонюк перешел в "Славию", Карницкий приехал на просмотр
- ↑ Тымонюк сменил "Славию" на "Рух"
- ↑ Тымонюк покинул "Рух"
- ↑ Тымонюк стал игроком "Славии"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)