Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў

І́гар Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (нар. 5 лістапада 1954[1], Мінск) — беларускі піяніст, арганіст, педагог. Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў
Дата нараджэння 5 лістапада 1954(1954-11-05) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, арганіст, педагог
Інструменты фартэпіяна
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Народны артыст Беларусі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 лістапада 1954 ў сям’і беларускага кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. Музычную адукацыю атрымаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (клас заслужанага дзеяча мастацтваў прафесара І. Цвятаевай), Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага (клас фартэпіяна прафесара Я. Фліэра і клас аргана прафесара Л. Ройзмана), а таксама ў аспірантуры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара М. Васкрасенскага).

Канцэртную дзейнасць пачаў у раннім узросце. З поспехам гастраліруе па краіне і за яе межамі. Выступае як з сольнымі фартэпіянным і арганнымі праграмамі, так і ў камерных ансамблях з вядомымі салістамі-інструменталістамі, а таксама з сімфанічным і камерным аркестрамі.

І. Алоўнікаў больш за дваццаць пяць гадоў займаецца педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць майстар-класы для маладых піяністаў з Японіі, Тайваня і іншых замежных краін. З 1987 па 1993 год узначальваў кафедру спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; з 1993 года — прафесар акадэміі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. Ігар Уладзіміравіч з’яўляецца старшынёй журы міжнародных конкурсаў у Беларусі, уваходзіць у склад журы конкурсаў іншых краін. З 1996 года — віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна (БелЕРТА).

Ігар Алоўнікаў — аўтар шэрагу арганных і фартэпіянных транскрыпцыі твораў І. С. Баха, І. Брамса, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага, балетнай і аркестравай музыкі беларускіх кампазітараў.

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі