Ігар Уладзіміравіч Волкаў
Ігар Уладзіміравіч Волкаў (нар. 12 студзеня 1970, в. Капцэвічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ігар Уладзіміравіч Волкаў | |
---|---|
Нараджэнне |
12 студзеня 1970 (54 гады) |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін тэхнікума, дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Жлобіна, загадчыкам аддзела адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама, старшынёй Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Абіраўся дэпутатам Чырвонабярэжскага сельскага Савета дэпутатаў, намеснікам старшыні Чырвонабярэжскага сельскага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага, дваццаць восьмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].