Ігар Уладзіміравіч Завалей
Ігар Уладзіміравіч Завалей (нар. 15 лютага 1985, Сургуце Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ігар Уладзіміравіч Завалей | |
---|---|
Нараджэнне |
15 лютага 1985 (38 гадоў) |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы.
Працаваў інструктарам-метадыстам спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 г. Гомеля, інструктарам-метадыстам установы «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства» г. Гомеля, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гомельскага абкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].