Ігар Уладзіміравіч Магалінскі

Беларускі навуковец

Ігар Уладзіміравіч Магалінскі (нар. у 1986 годзе ў Браславе) — беларускі гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Ігар Уладзіміравіч Магалінскі
Дата нараджэння 1986
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык, археолаг
Навуковая сфера гісторыя, археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вольга Мікалаеўна Ляўко

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». Пасля гэтага скончыў такасама магістратуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2013 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Вытворчасць, тыпалогія і храналогія вырабаў з каляровых металаў X—XVII стагоддзяў з тэрыторыі Полацка». Навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко.

Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта па рабоце з замежнымі студэнтамі гэтай ВНУ. У цяперашні час - намеснік начальніка вучэбна-метадычнага аддзела Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковы даследаванні прысвечаны археалогіі Полацка і Полацкай зямлі, вызначэнню асаблівасцей вытворчасці, месца і ролі вырабаў з каляровых металаў у матэрыяльнай культуры Полацка XXVII стагоддзяў. Займаецца вывучэннем каляровых металаў, які выкарыстоўвалі полацкія рамеснікі ў Х–XVII стагоддзях. Даследуе рознага роду інструменты і прыстасаванні полацкіх майстроў Х–XVII стагоддзяў, комплексы па апрацоўцы каляровых металаў Х–XVII стагоддзяў, кірункі культурна-гандлёвых сувязяў Полацка ў галіне вытворчасці вырабаў з каляровых металаў у X–XVII стагоддзях. Рэгулярна ўдзельнічае ў археалагічных раскопках на тэрыторыі Полацка, займаецца археалагічным нагрядам.

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Металічныя ювелірныя інструменты X―XVII стагоддзяў у фондах НПГКМЗ / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2011. — 2010. — С. 55―69.
  • Ювелірныя ўпрыгажэнні старажытнага Полацка (Х ― XVII стагоддзі) / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 9. ― С. 16―27.
  • Металічныя дэталі скураных сумак XIV―XVII стст. у фондах НПГКМЗ / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2013. — 2012. — С. 65―69.
  • Металічныя крыжы-цельнікі канца X―XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (класіфікацыя, храналогія і тэхналогія вытворчасці) / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2012. — 2011. — С. 252―265
  • Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X―XVII стст.) / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2012. — 2011. — С. 64―78.
  • Металічная матрыца з Полацка / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2014. — 2013. — С. 142―146.
  • Прадметы пісьменства з каляровых металаў X―XVII стст. з музейных збораў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Магалінскі І. У. // Полацкі музейны штогоднік. — Полацк. — 2015. — 2014. — С. 125―129.
  • Вынікі археалагічных наглядаў за землянымі работамі ў Полацку ў 2014 годзе / І. У. Магалінскі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — Мінск. — 2016. — Вып. 27. — С. 285―288.
  • Амулет-змеявік з выявай святых Касмы і Даміяна з Полацка / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. ― № 9. ― С. 45―48.
  • Выкарыстанне метадаў прыродазнаўчых навук для вывучэння прадукцыі сярэднявечных металаапрацоўчых рамёстваў на тэрыторыі Беларусі (гістарыяграфічны нарыс) / І. У. Магалінскі // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 9. ― С. 98―102.

Спасылкі правіць