Ігар Шчорс
Ігар Шчорс (25 жніўня 1918 — 12 кастрычніка 1992) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч. Афіцэр БКА, сябра БНП і БККА. Брат Мікалая і Барыса Шчорсаў[1].
Ігар Шчорс | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі і ваенны дзеяч |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1992 (74 гады) |
Месца смерці | |
Бацька | Васіль Шчорс |
Маці | Сафія Шчорс |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 жніўня 1918 г. у в. Новы Свержань Мінскага павета ў Расійскай імперыі (сёння — Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Васіля і Сафіі Шчорсаў. Меў братоў — Мікалая і Барыса.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў у аддзеле дакументаў гарадской управы ў Мінску, а потым стаў начальнікам мінскай крымінальнай паліцыі. Грамадскі дзеяч Антон Шукелойць згадваў, што быў сведкам, як Ігар Шчорс выпісваў дакументы і пропускі яўрэйскім дзецям на выезд з Мінска, каб яны маглі ўратавацца.
У 1944 г. — камандзір 27-га батальёна Беларускай краёвай абароны. Летам таго ж года выехаў у Германію. З восені 1944 г. усе Шчорсы разам з жонкамі апынуліся ў Берліне. Сябра Замежнага Сектару Цэнтральнага Камітэту Беларускай незалежніцкай партыі, мянушка «Палын».
Пасля вайны жыў у лагеры ў Міхельсдорфе, камендантам якога быў ягоны брат Барыс, належаў да тэатральнай трупы «Жыве Беларусь!» Вячаслава Селях-Качанскага. У Міхельсдорфе памёр бацька Васіль Шчорс (жонка Сафія перажыла яго на 34 гады).
У 1948 г. выходзіць пастанова амерыканскіх акупацыйных уладаў, што праца лагераў паступова павінна была згортвацца, а іх насельнікі паступова рыхтавацца да выезду ў іншыя краіны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы. Маці Сафія Шчорс арганізавала ў Саўт-Рыверы нефармальны беларускі дзіцячы сад. Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі і грамадска-культурных арганізацый. Належаў да БККА. Узяў удзел у апошнім Пленуме БЦР у 1988 г.
Памёр 12 кастрычніка 1992 г. у Саўт-Рыверы ў ЗША.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.