Ігар Юр’евіч Увараў
Ігар Юр’евіч Увараў (нар. 19 кастрычніка 1963, г. Гомель) — беларускі гісторык. Спецыяліст па праблеме эвалюцыі саслоўя шляхты ВКЛ у XVI ст. Кандыдат гістарычных навук (2003), дацэнт (2009)[1].
Ігар Юр’евіч Увараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 кастрычніка 1963 года ў Гомелі[1].
Скончыў у 1997 годзе гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У 2002 годзе быў саікальнікам у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, саіскальніцтва[1].
У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Пашырэнне правоў і свабод беларускай шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім да Люблінскай уніі (па матэрыялах вальных соймаў XVI ст.)»[1].
З 2006 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя палітычных эліт ВКЛ у канцы XIV—XVI ст[1].
Бібліяграфія
правіць- Сословные права и привилегии шляхты Великого княжества Литовского (конец XIV — конец XVI столетий). Гомель, 2017.
- История Беларуси. Белорусские земли в эпоху феодализма: пособие к семинарским занятиям. Гомель, 2009.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- УВАРАЎ Ігар Юр’евіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.