Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў

Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў (руск.: Игорь Евгеньевич Конашенков; нар. 15 мая 1966, Кішынёў, Малдаўская ССР, СССР) — генерал-маёр, кіраўнік Дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў
руск.: Игорь Евгеньевич Конашенков
Дата нараджэння 15 мая 1966(1966-05-15) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія і СССР
Род войскаў сухапутныя войскі і Сухапутныя войскі Расіі
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Другая чачэнская вайна, Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі, Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 мая 1966 гады ў горадзе Кішынёве. Скончыў з адзнакай інжынерны факультэт Жытомірскага вышэйшага ваеннага вучылішча радыёэлектронікі СПА (1988), Ваенную акадэмію СПА (1998), Вышэйшыя курсы Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (2006).

Службу праходзіў у войсках ракетна-касмічнай абароны, ва ўпраўленні галоўнага камандавання СПА краіны.

З 1998 года — намеснік начальніка аддзела па ўзаемадзеянні з расійскімі і замежнымі СМІ прэс-службы Міністэрства абароны РФ, а з 2003 года — памочнік камандуючага войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У 2005 годзе стаў начальнікам прэс-службы Сухапутных войскаў і памочнік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі.

Узначальваў падраздзялення інфармацыйнага забеспячэння аб'яднанай групоўкі войск (сіл) на Паўночным Каўказе, калектыўных сіл па падтрыманні міру (КСПМ) у зоне грузіна-абхазскага канфлікту, міратворчых сіл у зоне грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту.

У 2009 года прызначаны намеснікам начальніка Упраўлення прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Ужо ў жніўні 2011 года указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны начальнікам Упраўлення прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны.

У сакавіку 2017 года указам прэзідэнта прызначаны кіраўніком Дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны сям’ю ордэнамі: «За заслугі перад Айчынай» III, IV ступені, Аляксандра Неўскага, Мужнасці, «За ваенныя заслугі», Пашаны, Дружбы. Таксама мае 17 медалёў.

Зноскі

Спасылкі

правіць