Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (Герой Савецкага Саюза)

Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі[1][2] (19171962) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Іван Ігнатавіч Казлоўскі
Дата нараджэння 15 лютага 1917(1917-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1962(1962-06-09) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19361960
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць
 
Магіла Казлоўскага на Усходніх могілках Мінска.

Ігнат Казлоўскі нарадзіўся 15 лютага 1917 года ў вёсцы Вялікія Прусы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе ён скончыў дзевяць класаў школы. У 1936 годзе Казлоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. З лістапада 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу[3].

Да канца вайны капітан Ігнат Казлоўскі быў штурманам 996-га штурмавога авіяпалка 224-й штурмавой авіядывізіі 8-й паветранай арміі  (руск.) 4-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў баях ён зрабіў 120 баявых вылетаў на штурмоўку і паветраную разведку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, дастаўку боепрыпасаў і вывазу параненых з акружэння пад Вязьмай[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Ігнат Казлоўскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8883[3].

Пасля заканчэння вайны Казлоўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1960 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. Памёр 9 чэрвеня 1962 года[3].

Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].

У гонар Казлоўскага усталяваны яго бюст у Вялікіх Прусах[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 432.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Сто сталинских соколов. В боях за Родину. — 2-е изд., доп. — М.: Яуза, Эксмо, 2005

Спасылкі

правіць