Ігнат Арцёмавіч Місурагін
Ігнат Арцёмавіч Місурагін (нар. 5 лютага 1947, Віцебск) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр. Кандыдат ваенных навук, дацэнт.
Ігнат Арцёмавіч Місурагін | |
---|---|
Нараджэнне |
5 лютага 1947 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны, інжынер |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Званне | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча (тэхнік-механік), ордэна Леніна Чырванасцяжную Ваенную інжынерную акадэмію імя В. У. Куйбышава (афіцэр з вышэйшай ваеннай аператыўна-стратэгічнай адукацыяй), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава (камандная ваенна-інжынерная).
Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, начальніка інжынернай службы брыгады, камандзіра батальёна, палка, начальніка інжынернай службы 39-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка інжынерных войскаў 14-й вардзейскай агульнавайсковай арміі. Быў начальнікам інжынернай службы, намеснікам камандуючага па выхаваўчай рабоце і кадрах 7-й танкавай арміі, начальнікам штаба — намеснікам начальніка ўпраўлення інжынерных войскаў, начальнікам упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь . Удзельнік ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Займаў пасаду начальніка ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
УзнагародыПравіць
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» ІІ і ІІІ ступені, чатырнаццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[1].