Ігнат Зіноўевіч Ізох
Ігнат Зіноўевіч Ізох (24 снежня 1906, Клічаў — 9 жніўня 1977) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Ігнат Зіноўевіч Ізох | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1906 |
Месца нараджэння | Клічаў |
Дата смерці | 9 жніўня 1977 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | партызаны |
Званне | падпалкоўнік[d][1] |
Камандаваў | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1930 года. У 1936 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. З 1936 года на гаспадарчай і педагагічнай рабоце. У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір, камісар атрада, з лістапада 1942 года камісар, у снежні 1942 — маі 1943 гадоў камандзір 2-й Клічаўскай партызанскай брыгады, у верасні 1943 — маі 1944 гадоў камандзір 277-га партызанскага палка, адначасова ў ліпені 1943 — маі 1944 гадоў камандзір Клічаўскай ваенна-аператыўнай групы, член Клічаўскага РК КП(б)Б. З 1945 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.