Адкрыць галоўнае меню

Ігнацы Агінскі (каля 1698 — сакавік 1775) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі абозны літоўскі (17291744), маршалак надворны (17441750) і вялікі літоўскі (17501768), кашталян віленскі1768).

Ігнацы Агінскі
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
Вялікі абозны літоўскі
1729 — 1744
Папярэднік: Антоні Пацей
Пераемнік: Людвік Пацей
Надворны маршалак літоўскі
1744 — 1750
Папярэднік: Юзаф Сцыпіён
Пераемнік: Януш Аляксандр Сангушка
Вялікі маршалак літоўскі
1750 — 1768
Папярэднік: Павел Караль Сангушка
Пераемнік: Юзаф Сангушка
Кашталян віленскі
1768 — 1775
Папярэднік: Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік: Міхал Геранім Радзівіл
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 1698
Смерць: 1775[1][2]
Дынастыя: Род Агінскіх
Бацька: Марцыян Міхал Агінскі
Маці: Тэрэза Агінская
Жонка: Алена з Агінскіх
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла

Быў старостам барысаўскім1726) і браслаўскім (17281740).

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са старэйшай княжаскай лініі рода Агінскіх, сын Марцыяна Міхала і Тэрэзы з Бжастоўскіх.

Абіраўся паслом на соймы 1729, 1730, 1733, 1736, 1737. Маршалак Вярхоўнага Трыбуналу ў 1732.

Двойчы быў амбасадарам у Пецярбургу. Падтрымліваў Чартарыйскіх, у палітычнай дзейнасці арыентаваўся на Расійскую імперыю, за што Кацярына II захавала за ім права на маёнткі ва ўсходняй Беларусі.

Ажаніўся з Аленай, дачкой Казіміра Дамініка Агінскага, якая мела вялікі ўплыў пры двары расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны. Нашчадкаў не пакінуў[3]. Яго ўдава да 1792 валодала маёнткамі Бобр i Бялынічы.

Зноскі

  1. К. Х. Огинские // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 690.
  2. Огинские // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 236–237.
  3. Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 34.

ЛітаратураПравіць