Ігнацы Масціцкі

Ігнацы Масціцкі (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Межанова каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.).

Ігнацы Масціцкі
польск.: Ignacy Mościcki
Ignacy Moscicki.jpg
Слепаўрон
Слепаўрон
Прэзідэнт Польшчы
4 чэрвеня 1926 — 30 верасня 1939
Папярэднік Станіслаў Вайцяхоўскі
Пераемнік Уладзіслаў Рачкевіч на эміграцыі
Нараджэнне 1 снежня 1867(1867-12-01)
Смерць 2 кастрычніка 1946(1946-10-02) (78 гадоў)
Месца пахавання
Род Q63532181?
Жонка Міхаліна Масціцкая
Марыя Масціцкая
Нацыянальнасць паляк
Веравызнанне каталік
Партыя
Член у
Адукацыя
Прафесія хімік
Дзейнасць хімік, палітык, прафесар, вынаходнік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Ignacy Mościcki signature.png
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Юзафа Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны Прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў і шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб’явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі.

Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119251736 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

СпасылкіПравіць