Закрытае акцыянернае таварыства «Ідэя Банк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Ідэя Банк
Тып ЗАТ[d]
Заснаванне 24 красавіка 2004[1]
Скасавана 1 лістапада 2021[2]
Пераемнік ЗАТ МТБанк[2]
Матчына кампанія Getin Holding[d]
Сайт ideabank.by

У 2010 годзе статутны фонд складаў 35,6 млрд беларускіх рублёў, 75 % належала Getin International S.a.r.l (Люксембург), бенефіцыярны ўласнік — Лешак Чарнецкі (Польшча).

1 красавіка 2021 года ЗАТ «МТБанк» набыў 99,999 % акцый ЗАТ «Ідэя Банк», выкупіўшы долі Getin Holding S. A. і Getin International S. A. (Польшча), кошт здзелкі 50 млн беларускіх рублёў. Статутны фонд у 2021 годзе — 40 млн бел.руб.[3]

З 2 красавіка 2021 года пачаўся працэс далучэння ЗАТ «Ідэя Банк» да ЗАТ «МТБанк»[4]. 1 лістапада 2021 года дзейнасць ЗАТ «Ідэя Банк» спынена пасля яго далучэння да ЗАТ «МТБанк»[5].

Зноскі правіць