Іегудзі Менухін
Іегудзі Менухін, барон Менухін (англ.: Yehudi Menuhin, Baron Menuhin, 22 красавіка 1916, Нью-Ёрк — 12 сакавіка 1999, Берлін) — амерыканскі скрыпач і дырыжор.
Іегудзі Менухін Yehudi Menuhin | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1999[1][3][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Moshe Menuhin[d][8] |
Маці | Марута Шэр[d][8] |
Жонка | Diana Gould[d] і Nola Ruby Nicholas[d] |
Дзеці | Zamira Menuhin[d], Krov Nicholas Menuhin[d], Gerard Menuhin[d] і Jeremy Menuhin[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, палітык, аўтабіёграф, джазмен, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1962) ![]() ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1999) зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
Аўтограф |
![]() |
menuhin.org | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын равіна Мойшэ Менухіна (першапачаткова Мнухіна), ураджэнца Гомеля, і Маруты Шэр, ураджэнкі Ялты. Пачаў займацца музыкай у тры гады. Першапачаткова займаўся пад кіраўніцтвам Луіса Персінджэра, затым вучыўся ў Еўропе ў Джорджэ Энеску і Адольфа Буша. Першы сольны канцэрт з сімфанічным аркестрам Сан-Францыска даў у 7-гадовым узросце.
З перанапружаннем выступаў падчас Другой сусветнай вайны перад войскамі саюзнікаў, даў звыш пяцісот канцэртаў. У красавіку 1945 года разам з Бенджамінам Брытэнам выступіў перад былымі вязнямі вызваленага брытанскімі войскамі канцлагера Берген-Бельзен. Як знак прымірэння, даў у 1947 годзе ў пасляваеннай Германіі канцэрт з Вільгельмам Фуртвенглерам, які абвінавачваўся ў свой час у супрацоўніцтве з гітлераўскім рэжымам.
У 1945 годзе стаў першым замежным выканаўцам, які прыехаў у СССР пасля вайны, для выканання падвойнага канцэрта Баха сумесна з Давідам Ойстрахам.
З 1959 года жыў у Вялікабрытаніі, у 1962 годзе стварыў у графстве Сурэй Школу Іегудзі Менухіна.
У 1970 годзе стаў грамадзянінам Швейцарыі. Музыка класічнага рэпертуару, Менухін у 1980-х гадах запісаў некалькі джазавых кампазіцый разам са Стэфанам Грапелі, некалькі канцэртаў усходняй музыкі — з сітарыстам Раві Шанкарам.
У 1985 годзе прыняў падданства Вялікабрытаніі. У 1983 годзе заснаваў у графстве Кент фонд Іегудзі Менухіна ў падтрымку маладых музыкантаў.
У 1990 годзе з Моладзевым аркестрам Азіі, брытанскім віяланчэлістам Джуліянам Лойдам Уэберам і групай маладых выканаўцаў з краін Азіі праехаў з канцэртным турнэ па Японіі, Тайвані, Сінгапуры і Ганконгу.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118580906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б Yehudi Menuhin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yehudi Menuhin // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118580906 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Менухин Иегуди // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.