Іерусалімская акруга
Іерусалімская акруга — адна з сямі адміністрацыйных акруг Ізраіля. Яе плошча складае 653 км² (уключаючы Усходні Іерусалім). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іерусалім, які з’яўляецца таксама сталіцай дзяржавы. У акругу ўваходзяць анексаваныя пасля Шасцідзённай вайны 1967 года ўсходнія раёны горада.
Іерусалімская акруга | |
---|---|
іўр.: מחוז ירושלים | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Код ISO 3166-2 | IL-JM |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Насельніцтва
правіцьПаводле статыстычных даных Цэнтральнага статыстычнага бюро Ізраіля насельніцтва акругі на 2022 год складае 1 209 700 чалавек[2].
У працэнтных суадносінах:
- Яўрэі: 697 700 чал. (65,94 %)
- Арабы-мусульмане: 318 600 чал. (30,11 %)
- Арабы-хрысціяне: 12 500 чал. (1,18 %)
- Іншыя: 13 400 чал. (1,26 %)
Неяўрэйскае насельніцтва складаецца з 30,11 % мусульман, 1,18 % хрысціян і 1,26 % тых, хто не назваў веравызнанне[3].
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160305011256/http://www.cbs.gov.il/reader/shnaton/templ_shnaton_e.html?num_tab=st02_15x&CYear=2015
- ↑ Афіцыйныя даныя па акругах і падакругах на 01.01.2022 года (іўрыт). Цэнтральнае статыстычнае бюро Ізраіля. Праверана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ Насельніцтва Ізраіля па акругах і падакругах (падзелена па групах насельніцтва, рэлігіі, палоў і ўзросту) на 2016 год (іўрыт)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016. Праверана 30 лістапада 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іерусалімская акруга