Гміна Іжа (польск.: Gmina Iża) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў вёсцы Іжа (513 жых. у 1921 годзе)[1].

Іжа
польск.: Gmina Iża
Краіна
Уваходзіць у Вілейскі павет
Уключае 32 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Іжа
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1932
Насельніцтва (1921) 3 426[1]

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Іжа ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[2], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

Гміна скасавана 1 красавіка 1932 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Куранец, Войстам і Вішнева[3].

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  3. Dz. U. z 1932 r. Nr 20, poz. 153