Ізабела Арагонская (каралева Францыі)
Ізабела Арагонская (араг.: Isabel d'Aragón, катал.: Elisabet d'Aragó i d'Hongria), (1247 — 28 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага.
Ізабела Арагонская Isabel d'Aragón | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 25 жніўня 1270 | |||
Папярэднік | Маргарыта Праванская | ||
Пераемнік | Марыя Брабанцкая | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 1247 | ||
Смерць | 28 студзеня 1271 | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Арагонская дынастыя[d] | ||
Бацька | Хаймэ I Арагонскі | ||
Маці | Іаланда Венгерская | ||
Муж | Філіп III Смелы | ||
Дзеці | Людовік Французскі[d], Філіп IV Прыгожы і Карл Валуа | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
ПаходжаннеПравіць
Ізабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі.
ПродкіПравіць
Шлюб і дзеціПравіць
28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона.
Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў:
- Луі (1264—1276)
- Філіпа IV Прыгожага (1268—1314)
- Роберта (1269—1276)
- Карла Валуа, (1270—1325)
У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні.
Зноскі
ЛитератураПравіць
- Christian Bouyer: Dictionnaire des Reines de France. Librairie Académique Perrin, Paris 1992, ISBN 2-262-00789-6.