Адкрыць галоўнае меню

Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.

Ізабела Партугальская
Isabel de Portugal
La emperatriz Isabel de Portugal, por Tiziano.jpg
Партрэт Ізабелы Партугальскай працы Тыцыяна, 1548
Coat of Arms of Isabella of Portugal, Holy Roman Empress and Queen Consort of Spain.svg
сцяг
імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
1530 — 1539
Папярэднік: Б'янка Марыя Сфорца
Пераемнік: Марыя Іспанская
сцяг
каралева-кансорт Кастыліі і Леона
1526 — 1539
Папярэднік: Філіп I Прыгожы
Пераемнік: Марыя I
каралева-кансорт Арагона, Маёркі, Валенсіі, Неапаля і Сіцыліі
1526 — 1539
Папярэднік: Жэрмена дэ Фуа
Пераемнік: Марыя I
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 24 кастрычніка 1503(1503-10-24)[1]
Смерць: 1 мая 1539 (35 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Авіш[d]
Бацька: Мануэл I
Маці: Марыя Арагонская
Муж: Карл V Габсбург
Дзеці: Філіп II Габсбург, Марыя Іспанская, Хуана Аўстрыйская і Infante Fernando of Austria (1529-1530)[d]
 
Аўтограф: Isabel de Avis.jpg

БіяграфіяПравіць

Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.

У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».

Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.

Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.

ДзеціПравіць

  • Філіп II (21 мая 1527 — 13 верасня 1598)
  • Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II.
  • Фердынанд (1530)
  • Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
  • Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)

Гл. таксамаПравіць

Зноскі