Ізабела I
Ізабела І (22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504) — была каралевай Кастыліі і Леона з дынастыі Трастамара. Яна і яе муж, Фердынанд II Арагонскі, заклалі падмуркі палітычнага аб'яднання Іспаніі, якое завяршылася ў часы кіравання іхняга ўнука, Карла V, імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
Ізабела I Кастыльская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Isabel I la Católica | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Энрыке IV | ||||||
Пераемнік | Хуана I Вар’ятка | ||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1451[1][2] |
||||||
Смерць |
26 лістапада 1504[2] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трастамара | ||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Isabel de Castilla | ||||||
Бацька | Хуан II Кастыльскі[d][6] | ||||||
Маці | Ізабела Партугальская[d][6] | ||||||
Муж | Фердынанд II[6][7] | ||||||
Дзеці | Хуана I Вар’ятка[6], Ізабела Астурыйская[6], Хуан Арагонскі[d], Марыя Арагонская[6] і Кацярына Арагонская[6] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
Залатая Ружа[d] (1493) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папа Аляксандр VІ надаў Фердынанду ды Ізабеле тытул Каталіцкіх манархаў (ісп.: Los Reyes Católicos). Па-іспанску каралева таксама вядомая пад імем Isabel la Católica.
Акрамя іншага кіраванне Ізабелы і Фердынанда стала вядома выгнаннем яўрэяў з Іспаніі, і пераўтварэннем інквізіцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасці сталі каталікі з яўрэйскім альбо маўрскім радаводам. Нягледзячы на гэта Ізабела сама, як і шмат хто з іберыйскага дваранства, мела продкаў-яўрэяў[крыніца?].
Біяграфія
правіцьІзабела нарадзілася ў Мадрыгал дэ лас Альтас Торэс, Іспанія, 22 кастрычніка 1451 года. Яе брат, Альфонса, нарадзіўся тры гады пазней за яе. Па смерці бацькі Ізабелы, Хуана II, у 1454 годзе, яе найшмат больш старэйшы зводны брат Энрыке ІV стаў каралём. Як толькі ён уступіў на трон, ён ізаляваў сваіх зводных брата і сястру ў Сеговіі, а мачаху ў Арэвала. Энрыке ІV, які не меў шлюбных стасункаў са сваёй першай жонкай, Бланкай Наварскай, з-за чаго гэты шлюб быў ануляваны, ізноў ажаніўся, гэтым часам з Жуанай Партугальскай, каб мець уласных дзяцей. Яго жонка нарадзіла дзіця, Хуану, прынцэсу Кастыльскую. Калі Ізабеле споўнілася 10 гадоў, яна і яе брат былі выкліканы да каралеўскага двара для больш пільнага кантролю. Падчас Бургасскай маніфестацыі кастыльская знаць выдвінула ўмовы каралю — Альфонса, брат Ізабелы, павінен стаць спадчынікам каралеўства. Энрыке пагадзіўся пры ўмове, што Альфонса возьме ў жонкі яго дачку Хуану, але неўзабаве перадумаў.
Знаць, маючы кантроль над Альфонса і сцвярджаючы, што ён адзіны законны спадчынік кароны, сутыкнуліся з войскам Энрыке ІV ў бітве пры Альмеда ў 1467 годзе. Бітва скончылася ў нічыю. Праз год, Альфонса памёр ва ўзросце 14 гадоў, і Ізабела стала надзеяў узбунтаванай знаці. Нягледзячы на шматлікія спробы Ізабела адмовілася ўзначаліць дваранства і прызнала Энрыке ІV каралём, які, у сваю чаргу, прызнаў Ізабелу законнай спадчыніцай, замест Хуаны, бацькоўства над якой было пад сумневам. У 1475 годзе Хуана выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, але іх шлюб быў ануляваны Папай Рымскім з прычыны блізкага радства. Энрыке спрабаваў выдаць замуж Ізабелу па сваім выбары, але яна адхіліла ўсе яго прапановы. Замест іх яна абрала Фердынанда, спадчыніка арагонскае кароны. Яны ажаніліся 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе.
Энрыке IV памёр 10 снежня 1474 года. Ізабела дзейнічала хутка і разам з Фердынандам пачала рэарганізацыю каралеўскага двара. Тым часам Альфонса V, кароль Партугаліі, перайшоу мяжу і абвясціў Хуану, прынцэсу Кастыльскую, з якой ён папярэдне ажаніўся, законнай каралевай Кастыліі. Пачалася вайна за кастыльскую спадчыну. Фердынанд здолеў адбіць уварванне ў бітве пры Тора ў 1476 годзе. На працягу наступных чатырох гадоў Ізабела і Фердынанд прывялі да пакоры ўсе мяцежныя гарады, крэпасці і цэнтры ўлады, якія ўзніклі з цягам часу. У 1479 годзе памёр бацька Фердынанда, што зрабіла каралеўскую пару кіраўнікамі Арагона. У 1480 годзе Фердынанд і Ізабела склікалі Картэсы ў Таледа, дзе, пад іх кіраўніцтвам і кантролем, пяць каралеўскіх саветнікаў і 34 грамадскіх прадстаўнікоў выпрацавалі кодэкс законаў і эдыктаў, якія сталі падмуркам юрыдычнай сістэмы будучай Іспаніі, стварыўшы цэнтралізаваную ўладу і ўмовы для эканамічнай і юрыдычнай рэабілітацыі краіны. Часткай гэтых рэформаў стала стварэнне Інквізіцыі, якую Ізабела і Фердынанд разглядалі як яшчэ адзін інструмент для аб'яднання краіны. У 1483 годзе Томас Тарквемада стаў першым вялікім інквізітарам Іспаніі ў Севільі.
Напэўна, самым важным годам за ўвесь час кіравання Ізабелы стаў 1492, які знакаміты капітуляцыяй Гранады і завяршэннем Рэканкісты, экспедыцыяй Хрыстафора Калумба і выгнаннем яўрэяў з Іспаніі.
Ізабела і яе муж Фердынанд прынялі ад Папы Аляксандра VІ тытул Каталіцкіх манархаў нягледзячы на тое, што сама Ізабела з вялікім незадавальненнем ставілася да грамадскай палітыкі Папы Аляксандра. У гэты жа час Ізабела і Фердынанд пачалі палітыку духоўнага аб'яднання Іспаніі, намагаючыся прывесці краіну да адной рэлігіі - рымскага каталіцызму. Як частка гэтага працэсу Інквізіцыя атрымала статус сацыяльнага і рэлігійнага інстытута з вялікім уплывам на ўсю Іспанскую гісторыю. Як вынік паўстання 1499 года Гранадская дамова была скасаваная ў 1502 годзе, і мусульмане краіны былі пастаўленыя перад выбарам - хрышчэнне альбо выгнанне. Каля 200 тысяч яўрэяў пакінулі каталіцкую манархію і пасяліліся ў атаманскіх уладаннях, дзе стаўленне да іўдаізму было найшмат больш лепшым.
У апошнія гады Ізабелы Франсіска Хіменес дэ Сіснерас, спавядальнік Ізабелы, стаў архібіскупам Таледа і канцлерам каралеўства. Ён стаў ключавой фігурай у рэабілітацыі рэлігійных інстытутаў Іспаніі, заклаўшы падмуркі будучай Конррэфармацыі. У якасці канцлера, ён канцэтраваў у сваіх руках усё больш і больш улады і паўнамоцтваў.
Ізабела і яе муж стварылі імперыю і ў апошнія гады свайго кіравання былі занятыя палітыкай і адміністрацыяй. Абодвы Каталіцкія Манархі былі занепакоеныя пытаннем спадкаемства і прыклалі шмат намаганняў, каб прывязаць Іспанскую карону да іншых кіруючых дынастый Еўропы. У палітычным сэнсе ўсе іхнія перамовы, якія тычыліся шлюбаў іх дзяцей, былі скіраваныя на ізаляцыю асноўнага канкурэнта Іспаніі - Францыі, і аб'яднанне Іберыскага паўвострава. Да пачатку 1497 года ўсе часткі мазаікі, здавалася б, былі на сваім месцы: кронпрынц Хуан, ажаніўся з Маргарытай Аўстрыйскай, такім чынам устанавіўшы сувязі з Габсбургамі. Старэшая дачка Ізабелы, інфанта Ізабела, выйшла замуж за караля Партугаліі Мануэля І, а інфанта Хуана выйшла замуж за яшчэ аднаго Габсбургскага прынца, Філіпа Бургундскага. Аднак планы Ізабела наконт сваіх дзяцей не спраўдзіліся - прынц Хуан памёр наўзабаве пасля свайго вяселля. Каралева Партугаліі Ізабела памерла пры родах, а яе сын, Мігель, двумя гадамі пазней. Тытулы і ўладанні Ізабелы пасля яе смерці перайшлі да яе другой дачкі, Хуаны Вар'яткі. Ізабела памёрла ў Медзіна-дэль-Кампа ў 1504 годзе і была пахавана ў Гранадзе ў каралеўскім склепе.
Гл. таксама
правіць- Ісабеліна — архітэктурны стыль, названы ў гонар каралевы.
Зноскі
- ↑ J.R.L. Highfield Isabella I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 20 мая 2020.
- ↑ https://www.madrigaldelasaltastorres.es/turismo/que-ver-en-madrigal/monumentos/palacio-de-juan-ii/ Праверана 20 мая 2020.
- ↑ https://www.palaciorealtestamentario.es/sobre-el-palacio/ Праверана 20 мая 2020.
- ↑ https://capillarealgranada.com/los-reyes-fundadores/ Праверана 22 мая 2020.
- ↑ а б в г д е ё Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізабела I
- Партал, прысвечаны Ізабеле Архівавана 28 лістапада 2011. (ісп.)
- Калекцыя выяў на Cervantesvirtual.com