Ізадор Мануэл Зінгер (англ.: Isadore Manuel Singer; 3 мая 1924, Дэтройт — 11 лютага 2021, Боксбара) — амерыканскі матэматык.

Ізадор Зінгер
англ.: Isadore Singer
Дата нараджэння 3 мая 1924(1924-05-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2021(2021-02-11) (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка[5], differential topology[d][5], дыферэнцыяльная геаметрыя[5] і фізіка[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ірвінг Сегал[d][9]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Мічыганскім універсітэце, затым у Чыкагскім універсітэце. Пасля гэтага працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, затым у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Асноўныя працы ў галіне алгебраічнай тапалогіі, дзе зрабіў свой галоўны ўклад у матэматыку — сумесна з Ацьёй даказаў тэарэму аб індэксе эліптычнага аператара, якая вырашыла праблему, пастаўленую Ізраілем Гельфандам у пачатку 1950-х гадоў, якая выяўляе глыбокія сувязі паміж алгебраічнай тапалогіяй, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і глабальным аналізам.

Лаўрэат Абелеўскай прэміі (2004, разам з Ацьёй) і прэміі Стыла (2000). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства.

Зноскі

  1. http://global.britannica.com/biography/Isadore-Manuel-Singer
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. https://www.ias.edu/scholars/isadore-singer
  7. https://www.ams.org/notices/202210/rnoti-p1770.pdf — С. 1772.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  10. NNDB — 2002.
  11. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  12. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.