Ізет Хайравіч

баснійскі футбаліст

Ізет Хайравіч (басн.: Izet Hajrović; нар. 4 жніўня 1991, Бруг, Швейцарыя) — баснійскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Арыс» з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Добра вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым, плэймэйкерскім здольнасцям[3].

Футбол
Ізет Хайравіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 жніўня 1991(1991-08-04)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Боснія і Герцагавіна
 Швейцарыя
Рост 177 см
Вага 71 кг
Пазіцыя левы вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Арыс
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
2000—2009 Швейцарыя Грасхопер
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Швейцарыя Грасхопер 91 (20)
2014 Турцыя Галатасарай 8 (0)
2014—2018 Германія Вердэр 38 (2)
2015—2016   Іспанія Эйбар 7 (0)
2018—2021 Харватыя Дынама (Заграб) 56 (6)
2021— Грэцыя Арыс
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Швейцарыя Швейцарыя (да 20) 4 (0)
2010—2012 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 4 (0)
2012 Швейцарыя Швейцарыя 1 (0)
2013—2019 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 27 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 жніўня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ізет правёў 9 гадоў у сістэме швейцарскага клуба «Грасхопер» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сезоне 2009/10 ён здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды, гуляючы на пазіцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.

7 студзеня 2014 года Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клуб «Галатасарай» за 3,5 млн еўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[4]. Паводле словаў іграка менавіта яго баснійскае паходжанне і іслам сталі аднымі з прычын пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для іграка стаў матч супраць «Бурсаспора», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клуб атрымаў перамогу з лікам 6:0.

Пасля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасарая», яму далі права перайсці на правах вольнага агента ў іншы клуб. 10 ліпеня 2014 года Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт з нямецкім «Вердэрам»[5].

31 жніўня 2015 года Хайравіч быў аддадзены ў арэнду клубу іспанскай Ла Лігі «Эйбар», улетку 2016 года вярнуўся ў «Вердэр». У студзені 2018 года перайшоў у заграбскае «Дынама», з якім чатыры разы стаў чэмпіёнам Харватыі.

У ліпені 2021 года ў якасці свабднага агента далучыўся да грэчаскага «Арыса».

Міжнародная кар’ера правіць

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Туніса, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.

У чэрвені 2013 года Хайравіч абвясціў пра жаданне гуляць за зборную Боснію і Герцагавіны[6]. Паколькі Ізет згуляў за зборную Швейцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблем са змяненнем футбольнага грамадзянства не ўзнікла і ўжо 6 верасня ігрок дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.

Дасягненні правіць

«Грасхопер»:

«Галатасарай»:

«Дынама» Заграб:

Зноскі

  1. Izet Hajrovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Izet Hajrović // FBref.com
  3. Hajrovic the hero. ESPNFC
  4. Izet Hajrovic Galatasaray'da. Galatasaray.org
  5. Werder sign Bosnian international Hajrovic Архівавана 28 студзеня 2016.. Werder Bremen
  6. Полузащитник сборной Швейцарии Хайрович выразил желание играть за Боснию. Championat.com

Спасылкі правіць