Ізраільска-палесцінскі канфлікт

Палесціна-ізраільскі канфлікт — ваенны канфлікт паміж дзяржавай Ізраіль і палесцінцамі, які працягваецца дагэтуль. Ён з'яўляецца часткай шырэйшага араба-ізраільскага канфлікту. Гэта спрэчка паміж дзвюма групамі людзей з прэтэнзіямі на праваўладанне і суверэнітэт над адной і той жа тэрыторыяй былога брытанскага мандата Палесціна. Былі зроблены шматлікія спробы зрабіць на спрэчнай тэрыторыі дзве дзяржавы: незалежную палесцінскую дзяржаву побач з Ізраілем[1]. У наш час, для пераважнай большасці ізраільцян і палесцінцаў, паводле мноства шырокіх апытанняў, рашэнне аб стварэнні дзвюх дзяржаў з'яўляецца лепшым спосабам спыніць канфлікт[2][3][4]. Большасць палесцінцаў бачыць у Заходнім беразе рэкі Іардан і ў сектары Газа складнікі сваёй будучай дзяржавы, якая таксама прымаецца большасцю ізраільцян[5]. Частка навукоўцаў выступае за рашэнне аб стварэнні адзінай дзяржавы, у выніку чаго ўвесь Ізраіль, сектар Газа, і Заходні бераг стане бінацыянальнай дзяржавай з роўнымі правамі для ўсіх[6][7]. Аднак, ёсць значныя сферы рознагалоссяў па форме любога канчатковага пагаднення, а таксама ў плане даверу: кожны бок бачыць у другім пагрозу сваёй бяспекі[8].

Ізраіль, Заходні бераг ракі Іардан, Сектар Газа і Галанскія вышыні

Гл. таксама правіць

Зноскі