Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель

беларускі савецкі эканаміст

Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель (11 лютага 1910, Варшава — 23 лістапада 2006, Горкі) — беларускі савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1980). Ганаровы прафесар БДСГА (1995)[1].

Ізраіль Шмеравіч Гарфінкель
Дата нараджэння 11 лютага 1910(1910-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 2006(2006-11-23) (96 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў БСГА ў 1931 годзе[1].

Накіраваны ў распараджэнне Наркамзема БССР старшым інспектарам-эканамістам спецаддзела. У 1932—1936 гг. вучоба ў аспірантуры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1].

У 1936-41 загадчык кафедры Пермскага сельскагаспадарчага інстытута.

У 1942—1943 начальнік палітаддзела Ардынскай МТС Молатаўскай вобласці, с 1943 года начальнік сельскагаспадарчай групы штаба Маскоўскай ваеннай акругі[2].

З 1945 загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, дэкан мехфака, экфака, земфака, з 1978 года прафесар БСГА[3].

Пад яго кіраўніцтам 37 навуковых супрацоўнікаў сталі кандыдатамі эканамічных навук [4].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар звыш за 120 навуковых і вучэбна-метадычных прац па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці у тым ліку 12 манаграфій і вучэбнікаў. Ім створана навуковая школа эканамістаў-аграрнікаў[1].

Працы па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Практыкум па эканоміцы, арганізацыі і планаванню сельскагаспадарчай вытворчасці» (1974) і «Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадаркавай кааперацыі» (1980)[3].

У сеці правіць

Бібліяграфія правіць

  • Обоснование севооборотов в колхозах БССР. 2 издания Минск: 1955, 1958.
  • Перспективный план развития колхоза. — Минск: 1963.
  • Планирование структуры производства в колхозах. — Минск:1965.
  • Практикум по экономике, организации и планированию сельскохозяйственного производства — Минск: 1974 (у суаўт.).
  • Планаванне аб’ёму і структуры вытворчасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў ва ўмовах міжгаспадарчай кааперацыі: — Мінск, 1980.
  • Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях : учебник . — Минск: 1997 (у суаўт.).
  • Научные основы организации производства на сельскохозяйственных предприятиях.2 издания. Горки: 2002,2004.

Узнагароды правіць

  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971)
  • ордэны «Знак Пашаны» (1961, 1966)
  • тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БСС.
  • 10 медалёў СССР і Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. а б в г ГАРФІНКЕЛЬ ІЗРАІЛЬ ШМЕРАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 3 снежня 2018.
  2. Горфинкель, Израиль Шмерович (доктор экономических наук ; 1910—2006) (руск.)
  3. а б Горфинкель Израиль Шмерович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 166. — 737 с.
  4. Горфинкель Израиль Шмерович. В кн.: Лившиц, В.М. Цыганов, А.Р. авт.-сост. История в биографиях. Могилёв: 2005. С.14-15

Літаратура правіць

  • Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века : персональный состав, направления исследований и научные результаты : сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. — Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. — 201 с.
  • Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мінск, 2004. — Т. 18. — Кн.1. — С. 350.
  • Гарфінкель Ізраіль Шмеравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 548.
  • Горфинкель Израиль Шмерович // История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук / авторы-составители Цыганов А. Р., Лившиц В. М.; БГСХА. — Могилев,2005. — С. 14-15.
  • Горфинкель Израиль Шмерович // Кто есть кто в Белорусской сельскохозяйственной академии : информ.-справочный указ. — Горки, 1999. — С. 91.
  • Гусаров, В. Г. Призвание — экономист : [к 105-летию со дня рождения И. Ш. Горфинкеля] / В. Г. Гусаров, А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, [и др.] // Вестник БГСХА. — 2015. — № 2. — С. 183—184.
  • Лившиц, В. М. Призвание — экономист (о И. Горфинкеле) // Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. — Горки — Нацрат Илит, 2012. — С. 140—146.
  • Гринберг С. Г. , Лившиц В. М. Вклад профессора Белорусской гос. с.х. академии И.Ш. Горфинкеля в развитии агроэкономической науки. Романовские чтения -14. Материалы международной научной конференции.Могилёв:2020. С.30-31.