Ізумруд, таксама Смарагд, — каштоўны камень 1-га класа. Буйныя бездэфектныя ізумруды (смарагды) густога тону вагой ад 5 карат цэняцца даражэй за алмазы.

Ізумруд
Ізумруд з Бразіліі
Формула Be3Al2(SiO3)6
Прымесь Fe2O3, V2O3, Cr2O3
Сінгонія Гексаганальная
Колер Зялёны, жаўтавата-зялёны
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, напаўпразрысты
Цвёрдасць 7,5 - 8,0
Спайнасць Недасканалая
Злом Ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 2,69 - 2,78 г/см³
Паказчык пераламлення 1.576 – 1.582

Ізумруд з'яўляецца празрыстай разнавіднасцю берылу, афарбаванай у травяніста-зялёны колер аксідам хрому ці аксідам ванадыю, часам з дамешкам аксіду жалеза (паўднёваафрыканскія ізумруды). Цвёрдасць ізумруду складае 7,5—8 адзінак па шкале Моаса (цвёрдасць алмазу — 10).

Ідэальны ізумруд — празрысты камень раўнамерна размеркаванага насычанага колеру. Галоўны крытэрый якасці ізумруду — яго колер, на другім месцы — празрыстасць. Натуральныя ізумруды (смарагды) амаль заўсёды маюць расколіны і трэшчыны.

Штучныя ізумруды правіць

Штучныя ізумруды падобныя да натуральных камянёў, але шчыльнасць і паказчыкі праламлення ў іх ніжэйшыя, чым у прыродных. Адрозніваюць іх пры дапамозе адфільтраванага ультрафіялетавага выпраменьвання (360 нм), на якое сапраўдны ізумруд не рэагуе, а сінтэтычны выяўляе люмінесцэнцыю каштанава-карычневага колеру. Гэта праблема была вырашана і запатэнтавана Беларускім НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН, дзе спецыялістам таксама атрымалася ўпершыню вырасціць рэдкі чырвоны ізумруд[1][2], які здабываюць толькі ў ЗША.

Задачу сінтэзу ізумруду з другой паловы XIX стагоддзя спрабавалі вырашыць спецыялісты некалькіх краін. Першыя ўдалыя вопыты адносяцца да 1888 года (Францыя), але паўнавартасны штучны ізумруд быў атрыманы толькі ў 1935 годзе ў Германіі фірмай «ІГ-Фарбеніндустры» і атрымаў назву «ігмеральд» — па першых літарах назвы фірмы і англійскага «emerald» — ізумруд. З 1940 года амерыканцы наладзілі прамысловую вытворчасць «ігмеральду».

Атрымліваецца вырошчваць сінтэтычныя ізумруды досыць вялікіх памераў. Тэхналогія гэтай вытворчасці трымаецца пад сакрэтам, тым не менш тэхнагенныя ізумруды атрымліваюць у Германіі, Францыі, Расіі і Беларусі[3]. У наш час распрацаваны прамысловыя метады сінтэзу ізумруду, які не адрозніваецца ад прыроднага колерам, а якасцю перавышаюць яго. Тым не менш кошт сінтэтычнага ізумруду на міжнародным рынку застаецца ў дзясяткі разоў ніжэйшым за кошт прыроднага.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць