Ікер Касільяс Фернандэс (ісп.: Iker Casillas Fernández; нар. 20 мая 1981, Мосталес, аўтаномная супольнасць Мадрыд) — іспанскі футбаліст, брамнік партугальскага футбольнага клуба «Порту» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі, чэмпіён Еўропы (2008, 2012), чэмпіён свету (2010). Рэкардсмен зборнай Іспаніі па колькасці згуляных матчаў.

Футбол
Ікер Касільяс
Iker Casillas (19184657063).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ікер Касільяс Фернандэс
Мянушка El galáctico de Móstoles, Ікермен, Сан-Ікер, El Santo (Святы)
Нарадзіўся 20 мая 1981(1981-05-20)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 185 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Партугаліі Порту
Нумар 1
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1990 — 1998 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера*
1998 — 2015 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 510 (-525)
1998 — 1999   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд C 26 (-?)
1999   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд B 4 (-2)
2015 — Сцяг Партугаліі Порту 85 (-54)
Нацыянальная зборная**
1996 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 15) 1 (-?)
1996 — 1998 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 19 (-?)
1997 — 1999 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 10 (-?)
1999 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 18) 4 (-?)
1999 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 20) 2 (-2)
1999 — 2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (моладз.) 5 (-3)
2000 — 2016 Сцяг Іспаніі Іспанія 167 (-94)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2018.

Кар’ераПравіць

«Рэал Мадрыд»Правіць

Касільяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе і ўсю сваю кар’еру правёў у «Рэале», куды патрапіў у 8-гадовым узросце. Касільяс выступаў у складзе іспанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мерыдыяна і моладзевым першынстве свету ў 1999 годзе. У сезоне 1999—2000 гадоў Касільяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнера і дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касільяс разгубіў форму, што дазволіла Сесару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы ветэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2001/02 у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на полі, Касільяс зрабіў серыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы з лікам 2:1. Сезон 2002/03 кіпер зноў правёў у статусе першага нумара, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клуба ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званне чэмпіёна.

У сезоне 2003/04 Ікер прапусціў толькі адну сустрэчу, але гэта не выратавала «каралеўскі клуб»: «Рэал Мадрыд» не здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Іспаніі.

«Порту»Правіць

У ліпені 2015 года «Рэала» дамовіўся з «Порту» аб трансферы Касільяса. 12 ліпеня 2015 года «Порту» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з брамнікам[2].

Міжнародная кар’ераПравіць

Пасля дэбюту ў зборнай у матчы са шведамі ў якасці запаснога брамніка адправіўся на Еўра-2000, дзе так і не выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце свету ў Японіі і Паўднёвай Карэі Касільяс павінен быў стаць дублёрам Сант'яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касільяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў свету ў матчы супраць Парагвая, стаўшы асноўным галкіперам зборнай і героем гульні з ірландцамі: перамога іспанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсці ў чвэрцьфінал.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  Рэал

  Порту

МіжнародныяПравіць

  Іспанія

Асабістае жыццёПравіць

Пачынаючы з 2009 года, сустракаецца з іспанскай спартыўнай тэлевядучай Сарай Карбанера. Іх раман запомніўся гледачам чэмпіянату свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым эфіры перад тэлекамерамі падчас пасляматчавага інтэрв’ю Карбанера з Касільясам пасля перамогі іспанцаў у фінале[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць