Ілья Міхайлавіч Франк

(Пасля перасылкі з Ілля Міхайлавіч Франк, фізік)

Ілья Міхайлавіч Франк (10 (23) кастрычніка 1908, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1990, Масква) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) за адкрыццё і інтэрпрэтацыю эфекту Чаранкова (сумесна з Чаранковым і Тамам), лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Ілля Міхайлавіч Франк
Ilya Frank.jpg
Дата нараджэння

10 (23) кастрычніка 1908

Месца нараджэння

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя

Дата смерці

22 чэрвеня 1990(1990-06-22)[1] (81 год)

Месца смерці

Масква, СССР

Месца пахавання

Увядзенскія могілкі[d]

Грамадзянства

СССР

Род дзейнасці

фізік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

ядзерная фізіка

Месца працы

Фізічны інстытут АН СССР (1934—1940)
Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў у Дубне (1957—1971)
Інстытут ядзерных даследаванняў АН СССР (1971—1990)

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навук (1935)

Навуковае званне

прафесар,
акадэмік АН СССР (1968)

Альма-матар

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930)

Навуковы кіраўнік

Сяргей Іванавіч Вавілаў

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ілля Міхайлавіч Франк на Вікісховішчы

Навуковая кар'ераПравіць

Пасля заканчэння ў 1930 г. Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, І. М. Франк працуе ў Ленінградзе ў ДзяржАІ ў прафесара А. Н. Цярэніна. З 1934 г. працуе ў Фізічным інстытуце ім. Лебедзева АН СССР. У 1937 годзе пабраўся шлюбам з Элай Абрамаўнай Бейліхіс (1909—1960), родам з Харкава. У 1944 г. І. М. Франк становіцца прафесарам МДУ. У 1946 г. абіраецца членам-карэспандэнтам, ў 1968 г. акадэмікам АН СССР. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). У 1934 Чаранкоў выявіў, што зараджаныя часціцы, праходзячы з вельмі вялікімі хуткасцямі скрозь ваду, выпускаюць святло. І. М. Франк і І. Я. Там далі тэарэтычнае апісанне гэтага эфекту, які адбываецца пры руху часціц у асяроддзі з хуткасцямі, якія перавышаюць хуткасць святла ў гэтым асяроддзі. Гэтае адкрыццё прывяло да стварэння новага метаду дэтэктавання і вымярэння хуткасці высокаэнергетычных ядзерных часціц. Гэты метад мае вялікае значэнне ў сучаснай эксперыментальнай ядзернай фізіцы.

Зноскі

СпасылкіПравіць