Ілля Сін
Ілля Сін, сапр. Ілля Васільевіч Свірын (нар. 1978, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Ілля Сін | |
---|---|
Ілля Васільевіч Свірын | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (2018) |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99)[1], лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці» (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010).
Творчасць
правіцьАўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Кніга «Белетрыстыка» з’явілася як «рэканструкцыя ўласнай літаратуры сродкамі літаратуры»[3]. «Libido» — першая кніга Іллі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. Яе гераіня Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі.
У 2019 «Libido» трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. 25 верасня Ілля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца «за канцэптуальнае ўвасабленне светаадчування сучаснага грамадства і эфектыўнае выкарыстанне авангардысцкіх тэхнік пісьма»[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Ілля Сін «Белетрыстыка»
- ↑ Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ svaboda.org
- ↑ pen-centre.by Архівавана 26 верасня 2019.