Ільянскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР
Ілья́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Ілья.
Ільянскі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у |
Беларуская ССР: Вілейская вобласць Маладзечанская вобласць |
Уключае | 11 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ілья |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 24 ліпеня 1957 |
Плошча |
|
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Альковіцкі, Вязынскі, Ільянскі, Карпавіцкі, Латыгальскі, Навагуцкі, Ракшыцкі, Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, Хаценчыцкі, Шыпкоўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ракшыцкі і Шыпкоўскі сельсаветы[1]. 3 жніўня 1954 года ў склад Маладзечанскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[2]. 24 ліпеня 1957 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вілейскага раёна[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні Ільянскага раёна, Маладзечанскай вобласці ад 24 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.