Ілья Андрэевіч Гаўрылаў
Ілья Гаўрылаў (нар. 26 верасня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ілья Андрэевіч Гаўрылаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 верасня 1988[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец віцебскага футбола[2]. Футболам пачаў займацца ў 8 гадоў, а ўжо ў 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама», за якое правёў адзін матч у Кубку Беларусі[2][3].
У 2007 годзе разам з Антонам Амельчанкам і Юрыем Жаўновым (якія прыйшлі ў клуб некалькі раней) стаў іграком клуба расійскай Прэм’ер-лігі «Масква»[4]. Аднак у першую каманду прабіцца не змог; гуляючы ў першынстве моладзевых каманд, зразумеў, што хоча гуляць на больш высокім узроўні і папрасіў кіраўніцтва адпусціць яго ў арэнду[2].
Так, у 2008 годзе Ілья гуляў у арэндзе ў беларускіх клубах: магілёўскім «Дняпро» і «Тарпеда» з Жодзіна [5]. За «Дняпро» Ілья правёў ўсяго адну гульню ў Вышэйшай лізе Беларусі. За жодзінскае «Тарпеда» дэбютаваў 10 жніўня 2008 года ў матчы з магілёўскім «Савітам», выйшаўшы ў стартавым складзе і правёўшы ўсю гульню. Па заканчэнні арэнды Гаўрылаў вярнуўся ў «Маскву».
У сакавіку 2010 года падпісаў двухгадовы кантракт з астраханскім «Валгаром-Газпрамам»[6], які выступаў у Першым дывізіёне. Аднак правёў ўсяго два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2010 кантракт па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[7], і Гаўрылаў вярнуўся ў Беларусь зноў у жодзінскае «Тарпеда», заключыўшы працоўнае пагадненне на паўгода.
Пасля заканчэння тэрміну кантракта Ілья ў якасці свабоднага агента адправіўся на прагляд у курскі «Авангард»[8], з якім у выніку 13 лютага 2011 падпісаў кантракт. За курскі клуб дэбютаваў 2 мая ў матчы трэцяга тура Першынства Расіі з саратаўскім «Сокалам». Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў «Авангард».
13 ліпеня 2012 года было абвешчана аб тым, што Ілья заключыў аднагадовае пагадненне з падмаскоўнымі «Хімкамі»[9]. У складзе «Хімкаў» трывала гуляў у аснове ў ФНЛ.
У пачатку чэрвеня 2013 года перайшоў у валгаградскі «Ротар»[10], але на полі з’яўляўся эпізадычна. У выніку, у 2014 годзе ўжо не з’яўляўся нават на лаўцы запасных, шукаючы новы клуб.
У ліпені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11], дзе стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. Паколькі на той момант страціў беларускае грамадзянства на карысць расійскага, то стаў выступаць у чэмпіянаце Беларусі ў якасці легіянера.
У лютым 2015 года склад «Шахцёра» папоўніў вопытны брамнік Уладзімір Бушма, пасля чаго Гаўрылаў выпаў з асноўнай абоймы гарнякоў. У выніку ў сакавіку 2015 года, разарваўшы кантракт з «Шахцёрам», перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[12], у складзе якога стаў асноўным брамнікам.
У лютым 2016 года вярнуўся ў Расію, пасля прагляду падпісаўшы кантракт з клубам «Прамень-Энергія»[13]. У складзе ўладзівастоцкага клуба трывала гуляў у аснове. У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Ротара»[14], аднак ужо ў верасні таго ж года на правах свабоднага агента пакінуў каманду[15].
У 2017 годзе стаў абвінавачаным ва ўдзеле ў дагаварным матчы падчас выступу за «Граніт». У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[16], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[17]. У пачатку 2018 года падпісаў пагадненне з узбекскім клубам «Наўбахор», аднак у выніку так і не згуляў за яго, неўзабаве пакінуў каманду[18] і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера правіць
У 2009 годзе згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Ilia Gavrilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Илья Гаврилов: «Когда в тебя верят — крылья вырастают» Архівавана 21 жніўня 2014.
- ↑ 1/8 финала. Повторные матчи. Легок путь в четвертьфинал
- ↑ Путь в Турцию Общественно-политический еженедельник «Курск», Антон Михашенок, 5 марта 2011
- ↑ Илья Гаврилов: «В Белоруссии хорошо, но хочется большего» Sports.ru, 16 января 2009
- ↑ Илья Гаврилов подписал контракт с астраханским «Волгарь-Газпромом» Football.by, 25 марта 2010
- ↑ Илья Гаврилов покинул «Волгарь-Газпром» Football.by, 22 июня 2010
- ↑ Илья Гаврилов объявился в курском «Авангарде» Football.by, 2 февраля 2011
- ↑ В «Химки» перешел Илья Гаврилов Архівавана 2 снежня 2013.
- ↑ «Ротор» заключил контракт с голкипером Ильей Гавриловым Архівавана 13 чэрвеня 2013.
- ↑ «Шахтер» подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым
- ↑ «Гранит» подписал Невмываку, Габовду и Гаврилова
- ↑ Илья Гаврилов сменил Микашевичи на Владивосток
- ↑ Илья Гаврилов сменил «Луч-Энергию» на «Ротор»
- ↑ «Ротор» расторг контракт с Ильей Гавриловым
- ↑ "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.