Ілья Львовіч Курган
Ілья Львовіч Курган (сапр. Эйдэльман; 26 мая 1926, Барысаў, Барысаўская акруга — 21 жніўня 2019[1]) — беларускі акцёр, дыктар радыё, тэатральны педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Ілья Львовіч Курган | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2019 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уладзімір Ільіч Курган |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 года — дыктар (да 1987 года) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 года — прафесар кафедры сцэнічнай мовы), з 1995 года — адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць
правіцьМастацтва І. Л. Кургана выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.
Зноскі
- ↑ Памёр легендарны дыктар Ілля Курган // сайт «Наша Ніва» 21 жніўня 2019
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- «Я Курган, про меня ещё Янка Купала писал». Легендарный диктор — про старость, культуру и шутки Архівавана 22 жніўня 2019. // TUT.BY 26 мая 2016