Ілья Лявонавіч Тамарын
Ілья Лявонавіч Тама́рын[1] (24 лістапада 1893, Гродна — 25 мая 1961, Мінск) — вучоны ў галіне фтызіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941).
Ілья Лявонавіч Тамарын | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (25) лістапада 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1961 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Мікалай Рыгоравіч Белы |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1912 годзе скончыў мужчынскую гімназію ў Брэст-Літоўску. У 1913—1914 гадах вучыўся ў Цюрыхскім універсітэце. У 1914—1918 гадах на службе ў арміі. У 1922 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1922—1926 гадах — інтэрн Харкаўскага туберкулёзнага інстытута. У 1926—1929 гадах займаў пасаду загадчыка туберкулёзным дыспансерам у Жытоміры. У 1929—1939 гадах у Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта клінікі туберкулёзу. У 1939—1940 гг. у Ялце на пасадзе намесніка дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага інстытута, у 1940—1941 гадах зноў у Днепрапятроўску на пасадзе дырэктара Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1940 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Наружный перикардит у туберкулезных больных». У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадах займаў пасаду начальніка эвакашпіталя ў горадзе Чкалаў.
У 1945—1948 гадах І. Л. Тамарын у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу і адначасова прафесар курса туберкулёзу ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Навуковая і грамадская дзейнасць Правіць
І. Л. Тамарыну належаць навуковыя працы па праблемах туберкулёзу. Займаўся пытаннямі яго эпідэміялогіі, клінікі і лячэння. Аўтар больш за 70 прац, у тым ліку даведнікаў і брашур. Сярод апублікаванага:
- Осложнение произвольным пневмотораксом при наложении двустороннего лечебного пневмоторакса. (1927);
- Прививки против туберкулёза / И. Л. Тамарин; Бел. гос. науч.-исслед. туберкулез. ин-т. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948. — 18 с. — 10 000 экз..
- Борьба с детским туберкулёзом в БССР. // Доклады Всебелорусского совещания педиатров. — Мн., 1949.
- Як аберагчы дзiця ад захворовання туберкулёзам. (1950).
Пад кіраўніцтвам І. Л. Тамарына падрыхтаваны і абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Ён абіраўся дэпутатам гарадскіх і раённых Саветаў.
Узнагароды Правіць
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1949);
- значок «Выдатнік аховы здароўя» (1940);
- медалі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура Правіць
- Тамарын Ілья Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 412.
- Змачинская Н. Ф., Мальковец М. В., Пересада А. Н. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : Биографический справочник. ― Минск, 1999. (руск.)
Спасылкі Правіць
- Тамарин Илья Леонтьевич (Леонович) (13(25).11.1893-24.05.1961) Архівавана 24 сакавіка 2017. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Тамарын, Ілья Лявонавіч (1893—1961) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі