Ілья Маркавіч Фальковіч

Ілля Маркавіч Фальковіч (руск.: Фалькович Илья Маркович 1898, г. Гомель — 1979, Масква) — савецкі лінгвіст, спецыяліст па мове ідыш.

БіяграфіяПравіць

Скончыў лінгвістычны факультэт МДУ. Выкладаў ідыш ў ВНУ. У канцы 1920-х гг актыўна ўдзельнічаў у правядзенні рэформы яўрэйскага правапісу і ў распрацоўцы новых правіл арфаграфіі. Аўтар падручнікаў «Ідыш для дарослых» (М., 1929; 2-е выд. — 1936), «Ідыш. Фанетыка, лексіка і граматыка» (М., 1940). У 1941-45 — на фронце. У 1943-48 член ЯАК. У 1945-48 галоўны рэдактар маскоўскага выдавецтва «Дэр Эмес». Аўтар манаграфічнага агляду мовы ідыш ў 4-томніку «Мовы народаў СССР» (1967), нарыса «Аб мове ідыш» у вялікім «руска-яўрэйскім (ідыш) слоўніку» (1984), цыкла ўрокаў ідыша, апублікаваных у 1974-78 у часопісе «Саветыш геймланд».

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.