Ілья Міхайлавіч Франк
Ілья Міхайлавіч Франк (10 (23) кастрычніка 1908, Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1990, Масква) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) за адкрыццё і інтэрпрэтацыю эфекту Чаранкова (сумесна з Чаранковым і Тамам), лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Ілья Міхайлавіч Франк | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Дата нараджэння | 10 (23) кастрычніка 1908 | ||||||||||||
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя | ||||||||||||
Дата смерці | 22 чэрвеня 1990[1][2][…] (81 год) | ||||||||||||
Месца смерці | Масква, СССР | ||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Бацька | Mikhail Frank[d] | ||||||||||||
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта | ||||||||||||
Навуковая сфера | ядзерная фізіка | ||||||||||||
Месца працы |
Фізічны інстытут АН СССР (1934—1940) Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў у Дубне (1957—1971) Інстытут ядзерных даследаванняў АН СССР (1971—1990) |
||||||||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1935) | ||||||||||||
Навуковае званне |
прафесар, акадэмік АН СССР (1968) |
||||||||||||
Альма-матар | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930) | ||||||||||||
Навуковы кіраўнік | Сяргей Іванавіч Вавілаў | ||||||||||||
Член у |
|
||||||||||||
Прэміі | |||||||||||||
Узнагароды |
|
||||||||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 (23) кастрычніка 1908 года ў Санкт-Пецярбургу.
Пасля заканчэння ў 1930 годзе Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў у Ленінградзе ў Дзяржаўным аптычным інстытуце ў прафесара А. Н. Цярэніна. З 1934 г. працаваў у Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР. У 1937 годзе пабраўся шлюбам з Элай Абрамаўнай Бейліхіс (1909—1960), родам з Харкава. У 1944 годзе стаў прафесарам МДУ.
У 1946 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1968 годзе — акадэмікам АН СССР.
Памёр 22 чэрвеня 1990 года ў Маскве.
Навуковыя даследаванні
правіцьУ 1934 Чаранкоў выявіў, што зараджаныя часціцы, праходзячы з вельмі вялікімі хуткасцямі скрозь ваду, выпускаюць святло. І. М. Франк і І. Я. Там далі тэарэтычнае апісанне гэтага эфекту, які адбываецца пры руху часціц у асяроддзі з хуткасцямі, якія перавышаюць хуткасць святла ў гэтым асяроддзі. Гэтае адкрыццё прывяло да стварэння новага метаду дэтэктавання і вымярэння хуткасці высокаэнергетычных ядзерных часціц. Гэты метад мае вялікае значэнне ў сучаснай эксперыментальнай ядзернай фізіцы.
Узнагароды
правіць- Дзве Сталінскія прэміі (1946, 1953),
- Дзяржаўная прэмія СССР (1971).
Зноскі
- ↑ Ilja Michailowitsch Frank // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilja Mikhajlovič Frank // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
правіць- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Ільі Міхайлавіча Франка на афіцыйным сайце РАН