Ілья Паўлавіч Кожар
Ілья Паўлавіч Ко́жар (3 жніўня 1902, в. Малое Гальцэва, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 13 кастрычніка 1967) — савецкі ваенны дзеяч, які арганізаваў і кіраваў камуністычным падполлем і партызанскім рухам на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944), генерал-маёр.
Ілья Паўлавіч Кожар | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня (3 жніўня) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1967 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызан |
Званне | |
Камандаваў | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Беларус. З лістапада 1942 ён прызначаны камандзірам Гомельскага партызанскага злучэння, які складаўся з 6 атрадаў: Гомельскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага і Уваравіцкага.
Для больш цеснага падтрымання сувязі з камандаваннем партызанскіх атрадаў, Кожар перайшоў у Лоеўскі раён, дзе дзейнічаў партызанскі атрад «За Радзіму». З вясны 1943 штаб злучэння Кожара знаходзіўся ў Рэчыцкім раёне. У ліпені 1943 — падчас Курскай бітвы — злучэнне Івана Кожара атрымала дырэктыву з Цэнтральнага штаба партызанскага руху аб нанясенні ўдараў па чыгуначных лініях. Партызанскія атрады выйшлі на адведзеныя ім участкі і толькі за адну ноч падарвалі каля тысячы рэек, пусцілі пад адхон 2 нямецкія эшалоны і знішчылі звыш паўтары сотні нямецкіх салдат і афіцэраў.
Супраць партызанскага злучэння Кожара нямецкае камандаванне неаднакроць прымала карныя аперацыі. Напрыклад, у раён Рэчыцы прыбыла дывізія СС і два палкі палявой жандармерыі. Злучэнне Кожара заняло абарону на ўскрайку лесу ў раёне вёскі Узнаж. 13 чэрвеня 1943 года каля гэтай вёскі завязаўся бой, які скончыўся толькі ў 9 гадзін вечара пасля чарговай бясплоднай спробы немцаў прарвацца праз абарону партызан. На месцы бою каля вёскі Узнаж цяпер стаіць помнік-абеліск.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 г. № 1000 — аднаму з дзесяці камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларускай ССР — І. П. Кожару прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».
10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага. Галоўны ўдар наносіўся 65-й арміяй на левым крыле фронту з плацдарма ля Лоева. 17 лістапада 1943 года часткамі 65-й арміі Рэчыца была вызвалена, пры гэтым былі захоплены вялікія трафеі і мноства палонных. Камандуючы 65-й арміяй П. І. Батаў адзначаў, што «галоўная роля ў гэтай аперацыі была адведзена злучэнню Ільі Кожара».
Неўзабаве партызанскае злучэнне Кожара было расфарміравана, і каля 6 тысяч партызан увайшлі ў склад частак Беларускага фронту.
За ўмелую арганізацыю падпольнай і партызанскай барацьбы ў тыле ворага Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 г. генерал-маёру Кожару Ілью Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2231)[1].
У 1943—1947 гадах Кожар на пасадзе сакратара Гомельскага абласнога камітэта КП(б)Б, а затым ён працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. У 1947—1963 гадах ён дырэктар Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, якая ў 1956 годзе пераназваная ў Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Кожар — член ЦК КПБ у 1952-58 гадах і 1960-61 гадах, а з 1961 года — член Рэвізійнай камісіі КПБ. У 1963 годзе ён яе старшыня. Кожар працаваў выкладчыкам гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 3-5 і 7-га скліканняў.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Сям’яПравіць
У шлюбе з Еўдакіяй Іванаўнай меў траіх дзяцей. Малодшы сын Валерый (1937—2020) стаў архітэктарам[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
- ↑ Понижен в должности за правду
ЛітаратураПравіць
- Кожар Ілья Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 223.
- Кожар Ілья Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 395. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
Кожар Илья Павлович на сайце «Героі краіны»