Ілья Васілевіч Рашчэня
Ілья Рашчэня (нар. 27 мая 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Валгар» з Астрахані.
Поўнае імя | Ілья Васілевіч Рашчэня | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 мая 1997[1][2] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 5 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», з 2014 года пачаў выступаць за каманду ў Першай лізе, з цягам часу замацаваўся ў аснове. Па выніках сезона 2018 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сам, аднак, быў выведзены з асноўнага складу і падтрымліваў форму з дублем, а ў сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў крымскі клуб «Інкамспорт»[4], які ўзначальваў беларускі спецыяліст Юрый Свіркоў. У маі 2019 года пасля звальнення Свіркова пакінуў каманду ўслед за ім.
У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт са «Смалявічамі»[6]. У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[8]. У «Слуцку» стаў трымалым іграком асновы.
У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[9] і неўзабаве далучыўся да астраханскага «Валгара»[10].
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2013 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
11 лістапада 2016 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны, але ўжо на 9-й хвіліне быў заменены.
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | 9 | 0 | |
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | 21 | 0 | |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | 22 | 0 | |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | 28 | 0 | |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | 21 | 1 | |
2018/19 (2) | Д1 | Інкамспорт | 9 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Смалявічы | 11 | 1 | |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 11 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Слуцк | 5 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Слуцк | 15 | 0 |
Зноскі
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ilya_rashchenya/
- ↑ Ilia Rashchenya // Transfermarkt — 2000.
- ↑ http://www.teams.by/iiya-raschenya/player-47495/
- ↑ "Энергетик-БГУ" отдал трех игроков в аренду
- ↑ "Энергетик-БГУ" отдал Ращеню в аренду "Смолевичам"
- ↑ Илья Ращеня подписал соглашение со "Смолевичами"
- ↑ Илья Ращеня покинул "Смолевичи"
- ↑ Русак и Ращеня стали игроками "Слуцка"
- ↑ "Слуцк" расстался с Ращеней
- ↑ Илья Ращеня подписал контракт с российским "Волгарем"