Ілья Валянцінавіч Руцкі
Ілья Руцкі (нар. 3 снежня 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Ілья Валянцінавіч Руцкі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 снежня 1999[1] (23 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 176 см | |||||||||
Вага | 69 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 19 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-3 «Дынама», з восені 2015 года далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2017 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду клуба ў Першай лізе. У красавіку 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Белшынай»[2]. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, на наступны год дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся з «Белшынай», аднак у сакавіку 2020 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[3], дзе таксама неўзабаве стаў іграком асновы. Пакінуў каманду па заканчэні арэнды ў снежні 2020 года[4].
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура супраць «Іслачы» (0:1).
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | Д2 | Белшына | 4 | 0 | |
2018 | Д2 | Белшына | 25 | 0 | |
2019 | Д2 | Белшына | 21 | 0 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 20 | 0 | |
2021 | Д1 | Славія |