Ілья Уладзіміравіч Трачынскі
Ілья Трачынскі (нар. 29 мая 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна».
Поўнае імя | Ілья Уладзіміравіч Трачынскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 мая 1989 (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».
У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[3] і пазней далучыўся да «Оршы».
У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[4], пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[5] і далучыўся да «Слоніма-2017»[6], дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў.
У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[7]. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[8].
Міжнародная кар’ера правіць
У 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Дасягненні правіць
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Шахцёр | 6 | 1 | |
2008 | дубль | Шахцёр | 26 | 10 | |
2009 (1) | дубль | Шахцёр | 11 | 1 | |
2009 (2) | Д2 | Хваля | 10 | 0 | |
2010 | дубль | Шахцёр | 30 | 8 | |
2011 | Д1 | Віцебск | 6 | 0 | |
2012 | Д2 | Віцебск | 26 | 5 | |
2013 | Д2 | Іслач | 23 | 3 | |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 29 | 4 | |
2015 | Д1 | Уцяніс | 26 | 2 | |
2016 | Д2 | Шылас | 28 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Слуцк | 9 | 1 | |
2017 (2) | Д2 | Орша | 12 | 3 | |
2018 | Д2 | Граніт | 26 | 2 | |
2019 (1) | Д2 | НФК | 11 | 2 | |
2019 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 12 | 3 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 20 | 11 | |
2021 | Д3 | Макслайн | 16 | 7 | |
2022 | Д2 | Макслайн | 22 | 11 |
Зноскі
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ilya_trachinski/
- ↑ "Слуцк" объявил о подписании контрактов с Трачинским, Сафоновым и Юсовым
- ↑ "Слуцк" расстался с Трачинским и хочет подписать Талейко
- ↑ Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты
- ↑ НФК и Трачинский расторгли контракт соглашению сторон
- ↑ Трачинский, Новик и Зубрицкий пополнили ряды "Слонима-2017"
- ↑ Трачинский и Лукашевич продлили контракты с "Макслайном"
- ↑ Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 1 сакавіка 2023.