Ілля Хрэнаў, пазыўны «Літвін» (1994 або 1995, Мінск — 3 сакавіка 2022[3], Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войск Расіі. Першы загінуўшы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расійскага нападу на Украіну[4][5][6].

Ілля Хрэнаў
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 1994
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 2022(2022-03-03)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

У сакавіку 2022 года беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Іллі Літвіна дзеля дапамогі Узброеным сілам Украіны[7].

Біяграфія правіць

Дзяцінства і юнацтва правіць

Нарадзіўся ў Мінску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём[3]. Навучаўся ў аўтамеханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ[4].

Добраахвотнік ва Украіне правіць

У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Украіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фарміраваўся[8]. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Украіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ва ўсіх вядомых аперацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна[4].

Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сферы высокіх тэхналогій, жывучы ў Броварах каля Кіева. У снежні 2017 года ажаніўся[3]. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі[3][9].

Калі 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, быў першым з беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну[4]:

«Сёння Расія зноў паказала сваю сутнасць і падступна напала на Украіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны»[10].

3 сакавіка 2022 года атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але ўратаваць жыццё не атрымалася[4][11][12]. Цырымонія развітання прайшла 5 красавіка 2022 года, бо да расійскага адступлення з поўначы Украіны цела не маглі выцягнуць з поля бою[13].

Выказванні правіць

  • "[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць[8][11][14][15][16].
  • «Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы каментары, хочаш за стырно — будзь шафёрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»[17]

Памяць правіць

24 лістапада 2022 года Ілля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[18]

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. https://charter97.org/en/news/2022/3/4/457537/
  2. https://www.svaboda.org/a/31736352.html
  3. а б в г Прыехаў ваяваць са 100 далярамі ў кішэні, марыў пра кватэру на Дняпры. Гісторыя беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне, Наша Ніва, 14 сакавіка 2022 г.
  4. а б в г д «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ілля «Літвін», які загінуў за Украіну, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
  5. Беларусы знішчылі пад Ірпінём тры расійскія БМП. Але загінуў беларускі вайсковец, Белсат, 28 сакавіка 2022 г.
  6. За что белорусские добровольцы воюют в Украине, Deutsche Welle, 7 сакавіка 2022 г.
  7. Шкетель М. Центр Одеси разом із військовими утримують білоруські добровольці-волонтери, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
  8. а б Ва Украіне смерцю храбрых загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Хартыя'97, 4 сакавіка 2022 г.
  9. Погибли за Украину: истории двух белорусских добровольцев, Deutsche Welle, 17 сакавіка 2022 г.
  10. Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну, Белсат, 4 сакавіка 2022 г.
  11. а б Беларускі добраахвотнік загінуў ва Украіне, Еўрарадыё, 4 сакавіка 2022 г.
  12. За што беларускія добраахвотнікі змагаюцца ва Украіне?, Deutsche Welle, 8 сакавіка 2022 г.
  13. Сёння байцы Батальёна Каліноўскага развіталіся з загінулым Іллёй «Літвінам» Хрэнавым ФОТЫ, Наша Ніва, 5 красавіка 2022 г.
  14. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін», Польскае Радыё, 4 сакавіка 2022 г.
  15. У баях ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік, Новы час, 3 сакавіка 2022 г.
  16. Пад Кіевам загінуў беларус, які змагаўся за Украіну(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавіка 2022 г.
  17. Член загінулага Іллі «Літвіна»: Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя(недаступная спасылка), Беларускае Радыё Рацыя, сакавік 2022 г.
  18. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленне Статуту Ордэна Пагоні і заснаванне Медаля Ордэна Пагоні

Спасылкі правіць