Ілья Сяргеевіч Шкурын
Ілья Шкурын (нар. 17 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Сталь» з Мелеца (у арэнде з маскоўскага ЦСКА).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Шкурын | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 жніўня 1999[1][2] (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[4] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Сталь (Мелец) | |||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіць«Віцебск»
правіцьВыхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2017 годзе трывала замацаваўся ў дублі, за першую палову сезона забіў 11 галоў. У ліпені 2016 года быў запрошаны на прагляд у кіеўскае «Дынама», але неўзабаве вярнуўся ў Віцебск[5], дзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 23 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Слуцка» (0:0, пен. 2:4), калі выйшаў на замену на 87-й хвіліне, правёў на полі 30 хвілін дадатковага часу і стварыў шэраг небяспечных момантаў. Праз тыдзень, 29 ліпеня, дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме хатняга матча супраць «Крумкачоў» (2:2). У гэтым матчы прымусіў брамніка гасцей Яўгена Касцюкевіча парушыць правілы і атрымаць чырвоную картку. 5 жніўня, у другім сваім матчы ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра», выйшаў на замену на 70-й хвіліне і забіў пераможны гол сваёй каманды (выніковы лік 2:1).
З верасня 2017 года да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы. Вярнуўся на полі толькі ў чэрвені 2018 года, спачатку гуляў за дубль (дзе ў сезоне 2018 паспеў забіць 18 галоў), а неўзабаве стаў выступаць і за асноўную каманду, выходзячы на замену.
«Энергетык-БДУ»
правіцьУ студзені 2019 года датэрмінова разарваў кантракт з «Віцебскам»[6] і неўзабаве перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[7]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, выступаў таксама за дубль, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе, стаўшы асноўным нападнікам каманды. Трывала адзначаўся галамі, 27 верасня 2019 года ў матчы з «Мінскам» (6:1) аформіў покер, 26 кастрычніка таго ж года стаў аўтарам хет-трыка ў матчы з мінскім «Дынама» (3:3). У выніку з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі ў сезоне, таксама быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату.
ЦСКА Масква
правіць8 студзеня 2020 года стала вядома аб пераходзе Шкурына ў брэсцкае «Дынама»[8], аднак ужо на наступны дзень было абвешчана аб падпісанні кантракта з маскоўскім ЦСКА на 4,5 гады[9]. У складзе ЦСКА не меў трывалага месца ў аснове, звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. 15 жніўня 2020 года забіў першы гол за ЦСКА ў матчы з «Тамбовам» (2:1).
У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да кіеўскага «Дынама»[10]. У лютым 2022 года польскі «Ракаў» з Чэнстаховы арандаваў нападніка з правам выкупу[11]. Аднак, з’явіўся на полі толькі ў двух матчах, пасля чаго страціў месца ў складзе. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў арэнда была спынена[12], пасля чаго нападнік прыпыніў кантракт з ЦСКА і стаў іграком клуба «Макабі» (Петах-Тыква) з другога дывізіёна Ізраіля[13]. За сезон 2022/23 адзначыўся 14 галамі за «Макабі» і дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён.
У ліпені 2023 года далучыўся да польскай «Сталі» з Мелеца[14]. Дэбютаваў за каманду 22 ліпеня 2023 года ў матчы першага тура чэмпіянату Польшчы супраць «Краковіі» (2:2), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. 25 лістапада 2023 года ў матчы супраць «Погані» (3:2) аформіў хет-трык, пасля чаго па выніках лістапада быў прызнаны іграком месяца ў польскай Экстраклясе. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт са «Сталлю» да чэрвеня 2025 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін сезон, які пачне дзейнічаць з ліпеня 2024 года пасля заканчэння пагаднення з ЦСКА[15].
Міжнародная кар’ера
правіць1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Восенню 2019 года правёў яшчэ 5 матчаў за моладзевую зборную.
Грамадская пазіцыя і пераслед з боку ўлад Беларусі
правіцьУ жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2020 года быў выключаны са спісу кандыдатаў у моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі па футболе, а таксама быў пазбаўлены льготы, якая давала права на адтэрміноўку ад ваеннай службы[16].
Украінскі журналіст Ігар Цыганык у праграме «Цыганык LIVE» распавёў, што «беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома»[17].
Дасягненні
правіць- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2019 (19 галоў)
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2019
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2022
- Пераможца Лігі Леўміт: 2023
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Віцебск | 2 | 1 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 4 | 1 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 7 | 0 | |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | 26 | 19 | |
2019/20 (2) | Д1 | ЦСКА | 4 | 0 | |
2020/21 | Д1 | ЦСКА | 9 | 3 | |
2021/22 (1) | Д1 | Дынама | 8 | 0 | |
2021/22 (2) | Д1 | Ракаў | 2 | 0 | |
2022/23 | Д2 | Макабі | 30 | 14 |
Крыніцы
правіць- ↑ Ilia Shkurin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilya Shkurin // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ https://teams.by/shkurin-ilya-sergeevich/player-186495/
- ↑ Валерий Исаев: «Вместе с киевским «Динамо» решили, что пока Шкурину лучше играть в основном составе «Витебска», а из Украины будут следить» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Шкурин покинул "Витебск" (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Покинувший "Витебск" нападающий перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (28 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2024. Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Официально: Шкурин сменил "Энергетик-БГУ" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (8 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ ЦСКА объявил о трансфере Шкурина (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Илья Шкурин стал игроком киевского "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ "Ракув" Ченстохова аредовал Илью Шкурина с правом выкупа (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ "Ракув" до истечения срока аренды отказался от Ильи Шкурина (руск.). football.by (5 верасня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Илья Шкурин продолжит карьеру в израильском Д2 (руск.). football.by (5 верасня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Илья Шкурин будет играть в элитном дивизионе Польши (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Илья Шкурин продлил контракт со "Сталью" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Сорокин, Сергей. Шкурин исключён из состава сборной Беларуси и лишён льготы по отсрочке воинской службы (руск.). championat.com (17 снежня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Игорь Цыганык: «ЦСКА удалось отбиться от депортации Шкурина и отдать его в аренду» (руск.). football.by (9 жніўня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.