Гміна Ілья (польск.: Gmina Ilia, або gmina Ilja) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Ілья (1457 жых. у 1921 годзе[1][2]).

Ілья
польск.: Gmina Ilia
Краіна
Уваходзіць у Вілейскі павет
Уключае 53 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Ілья
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 5 245[1]

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Ілья ўваходзіла ў склад Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Вілейскім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.