Ілюмінаваны рукапіс

Ілюмінаваныя рукапісы — рукапісныя сярэдневяковыя кнігі, аздобленыя маляўнічымі мініяцюрамі і арнаментамі. З вынаходствам кнігадрукавання рукапісныя кнігі паступова выйшлі з ужытку.

«Вавілонская вежа». Старажытнаруская мініяцюра з «Хрысціянскай тапаграфіі Касьмы Індыкаплова» (1539)

Тэхніка

правіць

Для стварэння кніг выкарыстоўваліся фарбы з натуральных пігментаў, у выніку атрымліваліся дзіўныя па насычанасці і глыбіні чырвоныя, сінія, зялёныя, жоўтыя і іншыя колеры. Акрамя гэтага для стварэння мініяцюр выкарыстоўвалася срэбра і золата.

Ілюмінаваныя рукапісы па рэгіёнах і эпохах

правіць

Ілюмінаванне ў Візантыі

правіць

Мастацтва стварэння ілюмінаваных рукапісаў у Візантыі працягвае антычную традыцыю, да якой можна аднесці найстарэйшыя вядомыя рукапісы, такія як Амбразіянская Іліяда і Венскі Дыяскарыд. У перыяд іканаборства літургічны кніжны жывапіс звёўся да выявы крыжа і розных арнаментаў. Да праўлення македонскай дынастыі адносіцца т. зв. македонскі рэнесанс, калі адбыліся важныя стылістычныя зрухі ў манументальным мастацтве і мазаіцы. Ад гэтага часу да нас дайшла даволі вялікая колькасць рукапісаў, самы ранні з якіх — выкананы паміж 880 і 883 для Васілія I кодэкс Грыгорыя Назіянзіна.

Другая палова XI стагоддзя і ўсё XII стагоддзе з’яўляюцца класічнай эпохай візантыйскага мастацтва. З канца XI стагоддзя мініяцюра пачынае адыгрываць выключна бачную ролю, паколькі экспансія сталічнага мастацтва была найцяснейшым чынам звязана з пранікненнем рукапісаў у самыя аддаленыя вобласці шырокай імперыі. К гэтаму часу канчаткова складваецца чыста мініяцюрны стыль. У адрозненне ад рукапісаў X стагоддзя мініяцюры рэдка займаюць цэлы ліст. Пазбаўленыя абрамленняў альбо ўпісаныя ў вузкія рамкі, яны размяшчаюцца ў выглядзе маленечкіх малюнкаў на палях і ў тэксце, утвараючы разам з апошнім строгае кампазіцыйнае адзінства.

У XII стагоддзі мастацтва мініяцюры знаходзіцца ў заняпадзе, а да XIII стагоддзя адносіцца вялікая колькасць якасных рукапісаў, якія былі створаны як у сталіцы, так і ў правінцыях. З правінцыйных рукапісаў варта адзначыць у першую чаргу працы армянскіх мастакоў Грыгора Млічэцы і Тораса Росліна, якія належалі да кілікійскай школы мініяцюры.

Кельцкае ілюмінаванне

правіць

Кнігі, створаныя ў канцы першага тысячагоддзя нашай эры на Брытанскіх астравах лічацца адным з найбольш яркіх помнікаў у агульнай спадчыне кельцкай культуры, з’яўляючыся прыкметным укладам у сусветную мастацкую культуру ў цэлым. Тры найбольш яркія прыклады такіх Евангелляў — Келская кніга, а таксама Ліндзісфарнскае і Дараўскае Евангеллі.

Ілюмінаванне эпохі Каралінгскага адраджэння

правіць

Кніжная культура эпохі Каралінгаў засяроджвалася вакол прыдворнага гуртка ў Ахене, прадстаўлена яна была «Школай Карла Вялікага» і «Групай Ады» (сястры імператара). Мініяцюрысты палацавай школы адчувалі як ўплыў гіберна-саксонскай традыцыі, так і візантыйскі і італьянскі ўплыў. Пасля смерці Карла Вялікага традыцыі афармлення рукапісаў былі захаваны ў скрыпторыях Рэймса, Тура і Меца. З IX стагоддзя каралінгская традыцыя пачынае падвяргацца яшчэ большаму астраўному ўплыву (так званаму франка-саксонскаму), што прывяло да новай эры ў афармленні кніг — отанаўскага перыяду (з Х стагоддзя).

Готыка і пачатак эпохі Адраджэння

правіць

У эпоху Позняга сярэднявечча (канец XIV—XV стст.) сталі з’яўляцца кнігі, адрасаваныя не святарам, а прадстаўнікам арыстакратыі. У адпаведнасці з гэтым змяняецца і змест рукапісных кніг: рэлігійныя тэксты ўсё яшчэ папулярныя, аднак высокапастаўленых заказчыкаў цікавіць і свецкая літаратура. На першы план выходзіць афармленне кнігі, яе дэкор, мініяцюры. Нараўне з ужо вядомымі прыёмамі: мудрагелістымі ініцыяламі, арнаментальнымі бардзюрамі, папулярнасць набылі шматфігурныя кампазіцыі, якія часта цалкам займаюць старонку, а то і цэлы разварот. З’явілася мода на віньеткі, у якія былі ўпісаны сцэнкі з паўсядзённага жыцця. У гэты час з’явіліся вядомыя рукапісныя кодэксы: «Вялікія французскія хронікі», «Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага» і «Апакаліпсіс Сен-Севера», манускрыпты Рабінэ Тэстара, выкананыя для Карла Ангулемскага і Луізы Савойскай (у тым ліку «Павучальная кніга пра шахматы любові»), «Кніга скарбаў герцагіні Ганны Баварскай» (манускрыпт створаны Гансам Міліхам у сярэдзіне XV стагоддзя), «Парыжскі псалтыр» з Візантыі, старажытнарускае «Евангелле Хітраво».

Зноскі

Літаратура

правіць

Літаратура

правіць