Адкрыць галоўнае меню

Ілірыйскае каралеўства — адміністрацыйная адзінка Аўстрыйскай імперыі з 1816 да 1849 год.

Ілірыйскае каралеўства
ням.: Königreich Illyrien
славенск.: Ilirsko kraljestvo
італ.: Regno d'Illiria
харв.: Kraljevina Ilirija

адміністрацыйная адзінка Аўстрыйскай імперыі
Flag of France.svg
1816 — 1849


Flag of Krain.svg
 
Flag of Carinthia.svg
 
Österreichisches Küstenland flag.png
CoA of Kingdom of Illyria.svg


Герб
Austrian kingdom of illyria.png
Ілірыйскае Каралеўства ў 1822—1849 гг
Сталіца Любляна
Мова(ы) нямецкая, славенская, італьянская, харвацкая
Рэлігія Каталіцтва
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Габсбургі
Імператары Аўстрыі
 - 1816—1835 Франц I
 - 1835—1848 Фердынанд I
 - 1848—1849 Франц Іосіф I

Адміністрацыйным цэнтрам каралеўства быў Лайбах (нямецкая назва Любляны). Яно ўключала заходнюю і цэнтральную частку сучаснай Славеніі, цяперашнюю аўстрыйскую федэральную зямлю Карынтыю і некаторыя тэрыторыі ў паўночна-заходняй Харватыі і паўночна-ўсходняй Італіі (вобласці Трыест і Гарыцыя).

ГісторыяПравіць

Ілірыйскае каралеўства было ўтворана пасля заканчэння Напалеонаўскіх войнаў, калі тэрыторыя ранейшых Ілірыйскіх правінцый, якія ў 1809—1813 гадах належалі Першай Французскай імперыі, ізноў увайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Юрыдычныя і адміністрацыйныя рэформы, праведзеныя французскімі ўладамі, значна змянілі адміністрацыйную структуру гэтых тэрыторый, і аўстрыйскія ўлады вырашылі, што будзе лепш пакінуць большасць з іх асобнымі адміністрацыйнымі адзінкамі, робячы магчымым іх паступовае ўваходжанне ў аўстрыйскія юрыдычную, судовую і адміністрацыйную сістэмы.

Ілірыйскае каралеўства было афіцыйна ўтворана ў 1816 годзе. У першыя часы яно ўключала як тэрыторыю ў Славенскіх землях, так і тэрыторыю Каралеўства Харватыя. Аднак ужо напачатку 20-х гадоў XIX стагоддзя пераднапалеонаўскае Каралеўства Харватыі і Славоніі было адноўлена. У яго таксама былі ўключаны тэрыторыі, якія з'яўляліся часткай Ілірыйскага Каралеўства. Такім чынам, з гэтага часу ў Ілірыйскае Каралеўства ўваходзілі наступныя вобласці: герцагства Карынтыя, герцагства Карніёла і Аўстрыйскае Прымор'е.

У 1848 годзе падчас «Вясны Народаў» славенцы высунулі прапанову ўключыць Ніжнюю Штырыю ў склад Ілірыйскага каралеўства, каб аб'яднаць большасць славенскіх земляў у адзіную адміністрацыйную адзінку і ўвасобіць у жыццё ідэю аб'яднанай Славеніі. Пітэр Козлер стварыў карту павялічанага Ілірыйскага каралеўства, якая пазней стала важным нацыянальным сімвалам славенскага нацыянальнага абуджэння. Прапанова, аднак, была адхілена. У 1849 годзе Ілірыйскае каралеўства спыніла існаванне як асобная адміністрацыйная адзінка і старыя тэрыторыі Карынтыі, Карніёлы і Аўстрыйскага Прымор'я былі зноў адноўлены. Падобны адміністрацыйны лад праіснаваў аж да 1918 года.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць