Імерэцінскае царства
Імерэцінскае царства (груз. იმერეთის სამეფო) — адно з трох самастойных феадальных царстваў Грузіі (нароўні з Картлі і Кахеціяй), якія ўтварыліся ў канцы XV стагоддзя. Сталіца — горад Кутаісі.
Гістарычная дзяржава | |||||
Імерэцінскае царства | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Кутаісі | ||||
Мова(ы) | грузінская | ||||
Афіцыйная мова | грузінская мова | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Баграціёны | ||||
Пераемнасць | |||||
< Грузінскае царства | |||||
Абхазскае княства > Княства Сванеція > Мегрэльскае княства > Гурыйскае княства > |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У канцы XVI стагоддзя Імерэцінскае царства было абмежавана тэрыторыяй Імерэціі. Паводле ірана-турэцкага міру 1555 года Імерэцінскае царства было падпарадкавана асманскай Турцыі і плаціла даніну нявольнікамі або грашыма і натурай. Гісторыя Імерэцінскага царства адзначана пастаяннымі феадальнымі смутамі і росквітам рабагандлю.
Феадальныя міжусобіцы асабліва ўзмацніліся ў XVII стагоддзі. Толькі цару Саламону I (кіраваў у 1752-84 гадах) удалося ўмацаваць царскую ўладу. Ён забараніў рабагандаль, а таксама імкнуўся да аб'яднання Заходняй Грузіі. Шматгадовая вайна Саламона I з туркамі адзначылася Хрэсільскай перамогай 1757 года і ваенным саюзам з царом Картлі Іракліем II у 1758 годзе. У XVIII стагоддзі імерэцінскія цары неаднаразова звярталіся па дапамогу да Расіі, але просьбы адхіляліся, каб пазбегнуць ускладнення адносін з Асманскай імперыяй. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага руска-турэцкага дагавора 1774 года даніна Імерэцінскага царства Турцыі была адменена.
У 1804 годзе імерэцінскі цар Саламон II прыняў заступніцтва Расіі. У 1811 годзе Імерэцінскае царства было пераўтворана ў Імерэцінскую вобласць Расійскай імперыі.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імерэцінскае царства