Імператарская бібліятэка ў Канстанцінопалі
Імператарская бібліятэка ў Канстанцінопалі — апошняя з вялікіх бібліятэк антычнасці і адна з найбуйнейшых бібліятэк сярэднявечнай Еўропы. Доўгі час пасля знішчэння вялікай Александрыйскай бібліятэкі і іншых старажытных бібліятэк, яна захоўвала веды набытыя старажытнымі грэкамі і рымлянамі амаль за 1000 гадоў. У 473 у выніку падпалу згарэла і разам з ёй 120 тыс.томаў. Серыя ненаўмысных пажараў на працягу шматлікіх гадоў і войны, у тым ліку рабаванне Канстанцінопаля ўдзельнікамі Чацвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе, наносілі непапраўную шкоду калекцыі рукапісаў. Нягледзячы на гэта бібліятэка праіснавала аж да падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе і была разрабавана турэцкімі войскамі, а яе рэшткі былі рассеяны па розных еўрапейскіх зборах.
Імператарская бібліятэка ў Канстанцінопалі | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Канстанцінопаль |
Заснавана | IV стагоддзе |