Імператар (Старажытны Рым)

Імператар (лац.: imperator — уладар, гаспадар, вайскавод) — старажытнарымскі ганаровы вайсковы тытул, найбольш распаўсюджаны ў перыяд Позняй рэспублікі.

Ганаровы тытул з'явіўся ў перыяд Другой Пунічнай вайны, першым імператарам стаў Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі. Як правіла, салдаты звалі свайго вайскавода імператарам пасля перамогі ў буйной бітве. Вайскавод-імператар атрымліваў права на трыумф і на выкарыстанне тытула ў сваім поўным імі. Ніякіх змен прававога статусу ён не даваў. Тым не менш, тытул імператара і трыумф былі максімальным магчымым дасягненнем для рымскіх военачальнікаў.

Актавіян Аўгуст першым пачаў выкарыстоўваць гэты тытул перад сваім імем, а не пасля яго, як было прынята. Апошнім імператарам-не прынцэпсам быў Квінт Юній Блез. Пасля 22 года н.э. тытул імператара стаў прэрагатывай выключна імператараў у традыцыйным разуменні слова, а пазней яго сталі прымаць і прэтэндэнты на кіраванне ў Рыме. У выніку, асноўным значэннем тэрміна стала палітычнае абазначэнне вярхоўнага кіраўніка.

Спасылкі правіць