Імпрэсіянізм
Імпрэсіянізм (фр.: impressionnisme, ад impression — уражанне) — кірунак у мастацтве апошняй трэці XIX — пачатку XX стагоддзяў, зарадзіўся ў Францыі і затым распаўсюдзіўся па ўсім свеце, прадстаўнікі якога імкнуліся найбольш натуральна і непрадузята захаваць рэальны свет у яго рухомасці і зменлівасці, перадаць свае мімалётныя ўражанні. Звычайна пад тэрмінам «імпрэсіянізм» маецца на ўвазе напрамак у жывапісе, хоць яго ідэі таксама знайшлі сваё ўвасабленне ў літаратуры і музыцы.