Імпічмент

працэдура прыцягнення да адказнасці вышэйшых службовых асоб дзяржавы

Імпічмент (ад англ.: impeachment - асуджэнне, ганьбаванне, абвінавачванне) — асасблівы парадак і ўстаноўленая працэдура прыцягнення да адказнасці вышэйшых службовых асоб дзяржавы (прэзідэнта, кіраўніка ўрада і г.д.). У краінах, дзе існуе двухпалатны парламент (напрыклад, ЗША, Вялікабрытанія, Японія), узбуджае справу і аддае пад суд вышэйшых службовых асоб, як правіла, ніжняя палата парламента, а справу разглядае верхняя палата. Вынікам імпічменту можа быць вызваленне (адхіленне) ад пасады да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, атрыманых службовай асобай у выніку выбараў, або за грубыя парушэнні дзеючага ў краіне заканадаўства. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі прэзідэнт дзяржавы можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стану здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта. Рашэнне аб датэрміновым вызваленні прэзідэнта прымаецца большасцю не менш як дзве трэці галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і большасцю не менш як дзве трэці галасоў ад поўнага складу Савета Рэспублікі на падставе заключэння спецыяльна ствараемай палатамі камісіі. Прэзідэнт можа быць зняты з пасады ў сувязі з учыненнем дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства; у гэтым выпадку справа па сутнасці абвінавачання разглядаецца Вярхоўным судом.

Літаратура правіць

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7